Юры Шуканаў

беларускі футбаліст, трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Ўладзімеравіч Шуканаў (нар. 10 сакавіка 1971 году, Менск) — беларускі футбаліст і трэнэр.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Гульнявая

Выхаванец СДЮШАР-5 гораду Менску. Выконваў ролю атакуючага паўабаронцы, нападніка. За сваю футбольную кар’еру гуляў у больш як дзесяці клюбах[2]. Адгуляў 6 матчаў за зборную Беларусі[3]. 31 кастрычніка 2004 году заявіў пра сканчэньне кар’еры футбаліста.[4].

Трэнэрская

У 2004—2005 гадоў працаваў трэнэрам сталічнага «Дынама». У 2004 годзе прывёў «Дынама» да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі. Няўдалы старт у наступным сэзоне апынуўся для Шуканава адстаўкай. Пасьля гэтага ён атрымаў трэнэрскую ліцэнзію «Pro» і засвоіў прафэсію футбольнага агента. У 2008—2009 гадах працаваў генэральным дырэктарам менскага «Дынама». З 2010 па 2012 гадах ачольваў моладзевую зборную Беларусі. У 2013 годзе быў прызначаны спартовым дырэктарам сталічнага «Дынама»[5].

Remove ads

Дасягненьні

як гулец:

  • Чэмпіён Беларусі: 1993, 1995
  • Чэмпіён Ізраілю: 1995.

як трэнэр:

  • Чэмпіён Беларусі: 2004

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads