Сяргей Гоцманаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сярге́й Анато́льевіч Го́цманаў (нар. 27 сакавіка 1959, Карасу, Казаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР[3]) — беларускі футбаліст, які гуляў за зборную СССР у 1980-я гады. 4 разы прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі (1983, 1985, 1987, 1989).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Дынама» Менск

Першы футбольны клюб за які гуляў Гоцманаў — гэта «Дынама» (Менск), у які ён быў запрошаны ў 1979 годзе. У складзе гэтай каманды ён выйграў чэмпіянат СССР у 1982 годзе пад кіраўніцтвам Эдуарда Малафеева.

Зборная СССР

Свой першы міжнародны матч ён згуляў супраць зборнай Фінляндыі 15 траўня 1984 году, другая міжнародная сустрэчы адбылася 2 чэрвеня 1984 году, калі зборная СССР гуляла супраць зборнай Ангельшчыны на стадыёне «Ўэмблі». У 1988 годзе на чэмпіянаце Эўропы, Гоцманаў быў удзельнікам савецкай каманды ў дзьвюх гульнях у групе Б (якую зборная СССР ачоліла), таксама ў абедзьвюх дафінальных гульнях і ў фінальнай гульні, у якой савецкая зборная прайграла зборнай Нідэрляндаў зь лікам 0:2.

Падчас гульні за «Дынама» Менск і зборную СССР Гоцманаў абвяшчаўся беларускім футбалістам году ў 1983, 1985, 1987 і 1989 гадах.

У Ангельшчыне

У лютым 1990 году Гоцманава запрасілі ў ангельскі клюб «Брайтан энд Гоўв Альбіён» на некантрактнай аснове і ён забіў чатыры галы за 16 гульняў. Падчас нядоўгага знаходжаньня ў клюбе «Голдстан Граўнд» (Goldstone Ground) Гоцманаў стаў культавай фігурай на полі. У адной з гульняў ён паказаў кляс, калі абыграўшы брамніка перад забіцьцём голу адсалютаваў заўзятарам. «Альбіён» хацеў падпісаць кантракт з Гоцманавым, але ня змог перабіць прапанову «Саўтгэмптану» і футбаліст перайшоў у «Саўт».

Гульня ў «Саўгэмптане» ня склалася, за ўвесь сэзон 1990 году Гоцманаў згуляў толькі чатырнаццаць гульняў.

Позьняя кар’ера

У верасьні 1991 году Гоцманаў перайшоў у нямецкую лігу, дзе згуляў адзін сэзон за «Гале 1896» (VfL Halle 1896) перад вяртаньнем у Менск, дзе быў запрошаны ў клюб «Дынама-93».

Пасьля распаду СССР ён згуляў тры гульні за зборную Беларусі, згуляўшы першую гульню 28 кастрычніка 1992 году супраць зборнай Украіны зь лікам 1:1. У сярэдзіне 1990-х гадоў Гоцманаў пераехаў у ЗША ў клюб «Мінэсота Тандэр».

Ягоная жонка Вольга была трэнэрам беларускай нацыянальнай зборнай па гімнастыцы. Цяпер Гоцманаў жыве ў Ўудбэры (Мінэсота), дзе трэнэруе мясцовую моладзевую каманду па футболе. Ягоны сын, Аляксандар Гоцманаў, гуляў у «Каларада Рэпідз», перад пераходам у «Мінэсоту Тандэр».

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads