Дэбора Кер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэбора Кер (па-ангельску: Deborah Kerr; 30 верасьня 1921, Гэленсбург, Шатляндыя — 16 кастрычніка 2007, Боўтсдэйл, Сафалк, Ангельшчына) — брытанская тэатральная, тэлевізійная й кінаакторка, уладальніца прэміі «Залаты Глёбус» за фільм «Кароль і я», а таксама ганаровых прэміяў «Оскар», BAFTA і ўзнагароды Канскага кінафэстывалю.
Дэбора шэсьць разоў намінавалася на «Оскар» як «Найлепшая акторка», але ніводнага разу не атрымлівала перамогу ў гэтай намінацыі. Тым ня менш, у 1994 годзе Амэрыканская кінаакадэмія ўручыла ёй ганаровую статуэтку «Оскара» за «Дасягненьні ўсяго жыцьця».
Шатляндзкае вымаўленьне ейнага прозьвішча гучыць падобна да англельскага слова care, але калі яна пачала сваю кар’еру ў Галівудзе прадусарамі было вырашана, што ейнае прозьвішча павінна прамаўляцца як англельскае car. Для таго, каб пазьбегнуць блытаніны, Луіс Б. Маер нават прыдумаў прымаўку «Kerr rhymes with Star!».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads