Дэбют Сакольскага
шахматны дэбют From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэбю́т Сако́льскага — флянгавы дэбют, які пачынаецца ходам 1. b2-b4. Названы ў гонар беларускага савецкага шахматыста Аляксея Сакольскага, які займаўся ягоным дасьледаваньнем.
Вядомы таксама як «Дэбют арангутанга» (такую жартаўлівую назву яму надаў Савелі Тартаковер), «Польскі пачатак» альбо «Дэбют Бугаева» (расейскі дарэвалюцыйны шахматыст, які яго выкарыстоўваў). Уваходзіць у катэгорыю «няправільных» дэбютаў, у Энцыкляпэдыі шахматных дэбютаў клясыфікаваны пад кодам A00. У цяперашні час дэбют практычна не сустракаецца ў гросмайстарскіх турнірах.
Remove ads
Варыянты
- Гамбіт Тартаковера 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 f7-f6 3. e2-e4 Аf8×b4 4. Аf1-c4
- Варыянт Брынкмана 4. … Вкb8-c6 5.f2-f4 Вd8-e7 6.f4-f5 g7-g6
- Варыянт 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 f7-f6 3. b4-b5 d7-d5 4. e2-e3
- Разьменны варыянт
- 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 Аf8×b4 3. Аb2×e5
- 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 d7-d5 3. Аb2×e5 Вкb8-c6 5. Аe5-b2 Вкc6×b4
- Варыянт 1. … e7-e5 2. Аc1-b2 d7-d6
- Стараіндыйская пабудова 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 g7-g6
- Новаіндыйская пабудова 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 e7-e6 3. b4-b5 b7-b6
- Асноўны варыянт
- 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 d7-d5 3. e2-e3
- 1. … Вкg8-f6 2. Аc1-b2 e7-e6 3. b4-b5
- Варыянт з разьвіцьцём афіцэра на f5 1. … d7-d5 2. Аc1-b2 Аc8-f5
- Сыстэма з вывадам візыру на другім ходзе
- 1. … d7-d5 2. Аc1-b2 Вd8-d6
- 1. … c7-c6 2. Аc1-b2 Вd8-b6
- Галяндзкая пабудова 1. … f7-f5 2. Аc1-b2 Вкg8-f6
Remove ads
Мінуўшчына
Дэбют час ад часу прымяняўся на высокім узроўні, хоць і не здабыў папулярнасьці. З прыкладаў можна ўзгадаць гульню Рыхарда Рэці супраць Абрагама Шпаера ў Схевэнінгене ў 1923 року альбо Барыса Спаскага супраць Васіля Смыслова ў 1960 року. У 1963 року Аляксей Сакольскі выдаў сваю манаграфію па тэорыі гэтага дэбюту «Дэбют 1. b2—b4».
Назва «дэбют арангутанга» зьявілася пасьля партыі Савелія Тартаковера з Гезам Мароцы 21 сакавіка 1924 року ў Нью-Ёрку[1]. Наконадні гульцы наведалі Бронскі заапарк, і Тартаковер пракансультаваўся з арангутанкай па мянушцы С’юзэн, якая нейкім чынам параіла яму згуляць b4. У гэтай гульні Тартаковер выйшаў з дэбюту зь неблагой пазыцыяй, аднак гульня скончылася нічыёй[2][3]. Удзельнік гэтага турніру Аляксандар Алехін пасьля напісаў кнігу, дзе назваў 1.b4 старым ходам, а праблемай белых тое, што гэтым ходам яны раскрываюць свае намеры перш, чым здагадаюцца пра намеры чорных[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads