Рыхард Рэці
Чэхаславацкі шахматыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́хард Рэ́ці (па-славацку: Richard Réti; 28 траўня 1889, Пэзінак пад Браціславай — 6 чэрвеня 1929, Прага) — чэхаславацкі шахматыст, гросмайстар, шахматны кампазытар і тэарэтык, журналіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Рыхард Рэці нарадзіўся ў мястэчку Пэзінак непадалёк ад Прэсбургу, на тэрыторыі Аўстра-Вугоршчыны, якая пасьля Трыянонскае дамовы адышла да Чэхаславаччыны. Ягоны брат Рудольф (1885—1957) — музыказнаўца і піяніст.
Сярэднюю і вышэйшую адукацыю атрымаў у Вене, тамсама ў 1908 року дэбютаваў на міжнародным шахматным турніры, дзе выступіў няўдала, заняўшы апошняе месца, аднак у тым жа годзе пераканаўча выйграў Трэбіч-турнір. У 1909—1914 заваяваў шэраг прызавых месцаў на турнірах у Аббацыі, Вене, Будапэшце, Мангайме, а сапраўдны творчы росквіт Рэці надышоў па Першай сусьветнай вайне: з 1918 па 1929 ён узяў удзел у некалькіх дзясятках турніраў, у дзевяці зь якіх займаў першыя месцы. На першай у гісторыі шахматнай алімпіядзе ў 1927 року Рэці ачоліў каманду Чэхаславаччыны, якая заняла пятае месца.
Рэці вёў актыўную шахматна-прафэсійную дзейнасьць, удзельнічаў у турнірах і матчах, неаднакроць даваў сэансы адначасовае гульні (у тым ліку ўсьляпую — 7 лютага 1925 року ў Сан-Паўлу згуляў адначасна 29 партыяў, нягледзячы на дошку; +20 −2 =7), паставіўшы сусьветны рэкорд.
Ён таксама мае вялікі тэарэтычны ўнёсак, ёсьць адным з заснавальнікаў ідэяў гіпэрмадэрнізму, вынаходнік дэбюту Рэці (1. Вкf3 d5 2.с4). Значная ягоная спадчына ў галіне шахматнай кампазыцыі — шэраг твораў, сярод якіх вылучаецца знакаміты этюд, у якім быў скарыстаны манэўр, што атрымаў пасьля імя кампазытара і неаднаразова быў выкарыстаны эцюдыстамі наступных пакаленьняў.
У 40 гадоў Рэці захварэў на шкарлятыну ў цяжкай форме і сканаў. Пахаваны ў Вене. З 1949 року ў Чэхаславаччыне ладзіліся турніры ягонай памяці.
Remove ads
Выбітныя партыі
1.e4 c6 2.d4 d5 3.Вкс3 de 4.Вк:e4 Вкf6 5.Вd3 e5 6.de Вa5+ 7.Аd2 В:е5 8.0-0-0 Вк:е4 (гл. дыяграму) 9.Вd8+!! К:d8 10.Аg5++! Кс7 11.Аd8#
Абраныя эцюды

Гэта адзін з самых вядомых шахматных эцюдаў. На першы погляд, заданьне невыканальнае: дагнаць чорнага латніка белым каралём не ўяўляецца магчымым (1. Кh7 h4 2. Кh6 h3 і да т. п.); чорны ж кароль можац лёгка затрымаць белага латніка, асьлі тая рушыць наперад.
Аднак белы кароль зьдзяйсьняе вельмі епрадказальны і парадаксальны манэўр: 1. Кg7! h4 2. Кf6 Кb6 (пасьля 2…h3 3. Кe7 h2 4. c7 Кb7 5. Кd7 латнікі станавяцца візырамі адначасна) 3. Кe5! Цяпер пасьля 3…К:c6 4. Кf4 белы кароль трапляе ў квадрат латніка і затрымлівае яго, а калі 3…h3, дык пасьля 4. Кd6 зноў латнікі адначасна праходзяць у візыры, у абодвух выпадках — нічыя. Гэты эцюд зрабіў вялізны ўплыў на сучасьнікаў, а зьдзейсьнены ў ім манэўр караля атрымаў назву «манэўр Рэці» і пазьней неаднакроць ужываўся іншымі аўтарамі.
Упершыню эцюд апублікаваны ў «Deutsch-Oesterreichische Tageszeitung» 11 верасьня 1921.
1.Лd1? d4! 2.Кd7 Кd5 3.Кc7 Кc5, і ўзаемны цугцванг на карысьць чорных. Слабое і 2.Кf7? Кe4 3.Кe6 d3 або 2.Лd2? Кe4 3.Кd6 Кe3 4.Лd1 d3.
1.Лd2(d3)! d4 2.Лd1! Кd5 3.Кd7, і ў цугцванг трапляюць чорныя. 3. … Кe5 (3. … Кc5 4.Кe6, 3. … Кe4 4.Кd6) 4.Кc6 Кe4 5.Кc5±
Разьвязаньне:
1. Аf5+ Кd8!
2. Лd4+ Кe7
3. Лe4+ Кd8!
4. Аd7!! (4. Л:e3? e1В 5. Л:e1 вядзе да пату) e1В
5. Аb5!!, і мат непазьбежны.
Вынікі
Турніры
Матчі
Remove ads
Творы
- Réti, Richard. Die neuen Ideen im Schachspiel. (Новыя ідэі ў шахматах, 1922).
- Réti, Richard. Die Meister des Schachbretts. (Майстры шахматнай дошкі, 1930).
Літаратура
- Бондаренко Ф. С. Развитие шахматного этюда. Киев: Здоров’я, 1982. 232 с.
- Владимиров Я. Г. 1000 шедевров шахматной композиции. М.: АСТ, 2005, 542 с ISBN 5-17-031575-9.
- Голомбек, Гарри. Лучшие партии Рихарда Рети. М.: RUSSIAN CHESS HOUSE, 2002 ISBN 5-94693-005-2. (Великие шахматисты мира)
- Туров Б. И. Жемчужины шахматного творчества. — Ростов-на-Дону: Феникс, 2000. ISBN 5-222-01375-8
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Рыхард Рэці — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль (анг.) на ChessGames
- Профіль (анг.) на 365chess
- Профіль (анг.) у OlimpBase
- Браты Рэці (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads