Дэйле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́йле (па-нідэрляндзку: Dijle, па-француску: Dyle, па-валёнску: Tîle) — рака ў Бэльгіі. Даўжыня — 86 км. Цячэ праз колькі бэльгійскіх правінцыяў: Валёнскі Брабант, Брабант, Антвэрпэн. Рака знаходзіцца ў басэйне ракі Шэльды, уласны басэйн складае 1289 км²[1]. На рацэ ляжаць такія бэльгійскія месты як Лёвэн ды Мэхэлен.
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Афіцыйна рака Дэмэр зьяўляецца прытокам ракі Дэйле, аднак фактычна ўсё наадварот. Магчымым тлумачэньнем, чаму пасьля зьліцьця дзьвюх рэкаў засталася назва меншай зь іх, зьяўляецца тое, што Дэйле адыграла значную ролю ў гісторыі Мэхэлену ды Лёвэну, празь якія працякае. Дэмэр жа цячэ толькі празь вёскі і невядомыя мястэчкі. Акрамя таго, адыграла сваю ролю і візуальнае ўспрыняцьце галоўнае ракі і прытока: Дэмэр пры зьліцьці мае выгін, у той час як Дэйле цячэ проста.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads