Шэльда
рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шэльда, або Эско (па-нідэрляндзку: Schelde, па-француску: Escaut, па-валёнску: Escô, па-лацінску: Scaldis) — рака ў Францыі, Бэльгіі ды Нідэрляндах. Даўжыня — 430 км, плошча басэйну — 35,5 тыс. км².
Remove ads
Агульныя зьвесткі
Рака складаецца з трох частак:
- Верхняя Шэльда — частка ракі ад вытоку да места Гент, дзе яна цячэ разам з ракой Лее (блізу 185 км)
- Марская Шэльда — ад Генту да мяжы зь Нідэрляндамі
- Заходняя Шэльда, якая празь нідэрляндзкае места Флісінген упадае ў Паўночнае мора.
Марская Шэльда і Заходняя Шэльда ўтвараюць эстуарый, на якім можна бачыць прылівы ды адлівы. Шэльда злучана каналамі з Маасам, Сэнай ды Сомай. Даўжыня суднаходнага ўчастку — 340 км.
Першую назву ракі — Scaldis — можна знайсьці ў старажытнарымскіх тэкстах I стагодзьдзя н. э. Другое імя — Scala. На ангельскай мапе за 1797 рок рака ўжо называецца як Scheldt.


Вонкавыя спасылкі
- Шэльда Інфацэнтар (нід.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads