Дэлаўэр
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэ́лаўэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.
Remove ads
Remove ads
Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне
Цяперашняя канстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.
Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.
Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.
Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».
Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.
Remove ads
Геаграфія

На поўначы Дэлаўэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.
Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.
База ВПС ЗША
Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.
Вонкавыя спасылкі
Дэлаўэр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads