Дэляра Буркгарт
нямецкая палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэляра Буркгарт (па-нямецку: Delara Burkhardt; нар. 3 лістапада 1992, Гамбург, Нямеччына[1]) – нямецкая палітык Сацыял-дэмакратычнае партыі Нямеччыны, дэпутат Эўрапейскага парлямэнту з 2019 году.[2] Яна зьяўляецца чальцом камітэту Эўрапейскага парлямэнту па ахове навакольнага асяродзьдзя, грамадзкага здароўя й харчовай бясьпецы(de). У дадатак да даручэньняў камітэту Буркгарт вядзе справы як чалец міжгрупы Эўрапейскага парлямэнту па правах ЛГБТ(ca),[3] міжгрупы Эўрапейскага парлямэнту па морах, рэках, астравах і прыбярэжных зонах[4] і рабочае групы Эўрапейскага парлямэнту па пытаньнях адказнага вядзеньня бізнэсу.[5]
Remove ads
Жыцьцяпіс
Буркгарт вырысла ў грамадзе Зык(de) зямлі Шлезьвіг-Гальштайн. У 2012–2016 гадох атрымлівала адукацыю ў галіне паліталёгіі ва Ўнівэрсытэце імя Хрыстыяна Альбрэхта(be) ў Кіле.
23 кастрычніка 2020 года ўзяла шэфства над Алегам Мазговым, трэнерам і палітычным вязьнем з Беларусі.[6][7] 4 лютага 2021 году ўзяла шэфства над Кацярынаю Андрэевай, беларускаю журналісткаю й палітычнаю зьняволенаю.[8]
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads