Кацярына Андрэева (беларуская журналістка)
беларуская журналістка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Андрэева (сапр. Бахвалава, нар. 2 лістапада 1993, Менск, Беларусь) — беларуская журналістка, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і філёлягаў. Пачатковую адукацыю атрымала ў школе № 19, потым вучылася ў беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску.
Пасьля школы паступіла ў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт, але на трэцім курсе кінула вучобу і паехала валянтэрам у Гішпанію, дзе болей за два гады выкладала ангельскую мову[2].
Пасьля вяртаньня ў Беларусь на радзіму вырашыла заняцца журналістыкай. Атрымала прызавое месца на конкурсе, пачала публікавацца ў газэце «Наша Ніва»[2].
Супрацоўнічала зь беларускай службай «Свабоды». Ад 2017 году супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», вяла шматлікія жывыя трансьляцыі з падзеяў у інтэрнэце (стрымы)[2].
У 2020 годзе разам з мужам Ігарам Ільяшом апублікавала кнігу «Беларускі Данбас» пра беларусаў-удзельнікаў расейска-ўкраінскае вайны[2]; але ўжо ў 2021 годзе яе прызналі экстрэмісцкаю ў Беларусі: у кнізе адлюстраваны вынікі шматгадовага журналісцкага расьследаваньня, якое высьвятліла, сярод іншага, як беларускія службы й дзяржпрадпрыемства ўдзельнічаюць у вайне на баку сэпаратыстаў(en)[3].
Remove ads
Арышт, увязьненьне
Кацярыну ўпершыню затрымлівалі ў 2017 годзе ў Воршы[4]. 12 верасьня 2020 году яна была затрымана АМАПам за прамую трансляцыю жаночага маршу ў Менску і арыштавана на 3 сутак[4].
15 лістапада 2020 году затрыманая падчас стрыму з акцыі па ўшанаваньні памяць Рамана Бандарэнкі, забітага падчас пратэстаў, зьвязаных з прэзыдэнцкімі выбарамі жніўня 2020 г. Да лютага 2021 г. утрымоўвалася ў СІЗА №1.
Разам з калегай-журналісткай Дар’яю Чульцоваю была абвінавачаная паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ — «Арганізацыя й падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»[5].
24 лістапада 2020 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнаная палітычнаю зьняволенаю[6].
18 лютага 2021 году суд Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Натальля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца — Аліна Касьянчык, сьледчы — Ігар Курыловіч[7]) прысудзіў Андрэевай і Чульцовай 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму[8].
27 сакавіка 2021 году стала вядома, што ў жодзінскай турме Андрэева атрымала статус схільнай да экстрэмізму за адмову прызнаць сваю віну перад турэмнаю камісіяю й была ўзятая пад асаблівы кантроль[9].
Апэляцыя на вырак, разгледжаная судом гораду Менску 23 красавіка 2021 году, задаволена не была[10].
13 ліпеня 2022 году Андрэевай дадаткова прысудзілі 8 год калёніі па абвінавачаньні ў здрадзе дзяржаве[11].
Remove ads
Рэакцыя на пераслед
4 лютага 2021 году шэфства над палітычнаю зьняволенаю ўзяла Дэляра Буркгарт, дэпутатка Эўрапейскага парляменту[12]. 8 лютага 2021 году Амбасада ЗША ў Беларусі(pl) выступіла з заяваю, у якой заклікала вызваліць Чульцову і Андрэеву[13]. Пасьля вынясеньня прысуду, 18 лютага 2021 году, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў амніставаць Чульцову і Андрэеву[14].
Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 21 чэрвеня 2021 году, судзьдзя Натальля Бугук была ўнесена ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў тым ліку за «шматлікія палітычна матываваныя пастановы ў дачыненьні да журналістаў і пратэстуючых, у прыватнасьці вынясеньне выраку Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар’і Чульцовай» і парушэньні правоў на абарону й справядлівы суд(uk)[7]. Гэтым жа рашэньнем у санкцыйны сьпіс былі ўключаны памочнік пракурора суда Фрунзэнскага раёну Менску Аліна Касьянчык у тым ліку за прыцягненьне да крымінальнае адказнасьці журналістак за «відэазапіс мірных акцыяў пратэсту паводле беспадстаўных абвінавачваньняў у „змове“ й „парушэньні грамадзкага парадку“», старшы сьледчы суда Фрунзэнскага раёну Менску Ігар Курыловіч у тым ліку за падрыхтоўку палітычна матываванае крымінальнае справы супраць журналістак, якія зафіксавалі мірныя акцыі пратэсту[7].
Узнагароды
- 10 сьнежня 2020 году беларускія праваабаронцы назвалі яе «Журналістам году» (2020) (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Барысевіч)[15].
- 10 сакавіка 2021 году стала ляўрэаткаю Прэміі імя Дар’юша Фікуса(pl) (разам з Дар’яю Чульцоваю)[16].
- 9 красавіка 2021 году стала ляўрэаткаю Прэміі «Гонар журналістыкі» імя Алеся Ліпая (разам з Дар’яю Чульцоваю ды Кацярынаю Барысевіч)[17].
- 7 чэрвеня 2021 году стала ляўрэаткаю прэміі «Axel-Springer-Preis(de)» (разам з Дар’яю Чульцоваю)[18].
- 10 чэрвеня 2021 году стала ляўрэаткаю ўзнагароды «За мужнасьць у журналістыцы»(simple) (разам з Дар’яю Чульцоваю)[19].
- 29 ліпеня 2021 году была выбрана лаўрэаткаю Прэміі «За свабоду і будучыню СМІ»(de) (разам з Дар’яю Чульцоваю)[20][21].
- 12 жніўня 2021 году прысуджана Прэмія імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)» (разам з Дар’яю Чульцоваю, Кацярынаю Барысевіч ды інш.)[22].
- 15 кастрычніка 2021 году стала ляўрэаткаю прэміі «Prix Europa(de)» ў катэгорыі «Эўрапейскі журналіст 2021 году» (разам з Дар’яю Чульцоваю)[23][24].
Remove ads
Ацэнкі
«Моцныя духам, упэўненыя ў сваёй праваце, падтрыманыя сябрамі, калегамі й зусім незнаёмымі людзьмі — такімі ўвойдуць у падручнікі Каця й Даша», — пісала Аксана Колб, галоўны рэдактар «Новага часу», няпярэдадні вынясеньня прысуду Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай[25].
Сям’я
Муж — Ігар Ільяш, журналіст «Свабоды»
Дзед — Сяргей Ваганаў, журналіст, былы галоўны рэдактар газэты «Труд в Беларуси»
Прадзед — Давід Пінхасік, журналіст газэты «Советская Белоруссия»
Прабабка — Марыя Ваганава, журналістка газэты «Советская Белоруссия», стваральніца і першы галоўны рэдактар газэты «Палеская праўда».
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads