Дэмакраты 66
нідэрляндзкая палітычная партыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэмакраты 66 (па-нідэрляндзку: Democraten 66) — сацыяльна-лібэральная[2][3] і прагрэсіўная[4][5] палітычная партыя ў Нідэрляндах, якая займае цэнтральна-левацэнтрысцкую частку палітычнага спэктру[6][7][8]. Уваходзіць у Лібэральны інтэрнацыянал ды Альянс лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу.
Назва партыі адсылае да году ейнага стварэньня, то бок 1966 году. Ад пачатку ейнай галоўнай мэтай была дэмакратызацыя нідэрляндзкай палітычнай сыстэмы, але зь цягам часу яна распрацавала больш шырокую сацыяльна-лібэральную ідэалёгію. Д66 асабліва папулярная сярод людзей з унівэрсытэцкай адукацыяй, а ейныя выбарнікі пераважна жывуць у буйных гарадах і ў грамадах з вышэйшай за сярэднюю колькасьцю заможных жыхароў. Партыя прадстаўляе адносна вялікую дзель мэраў, якія прызначаюцца, але не абіраюцца.
На агульных выбарах 1967 году Дэмакраты 66 атрымалі 7 месцаў з 150 магчымых у Палаце прадстаўнікоў. Аніводная новая партыя раней не атрымлівала столькі месцаў. Партыя была ва ўрадзе з 1973 па 1977 гады, з 1981 па 1982 гады, з 1994 па 2002 гады, з 2003 па 2006 гады ды з 2017 па 2024 гады. У 2025 годзе яна атрымала ажно дваццаць шэсьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў, што зрабіла яе найбуйнейшай парлямэнцкай партыяй разам з Народнай партыяй за свабоду і дэмакратыю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
