Дэмбіца
горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэмбіца (па-польску: Dębica) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Дэмбіцкага павету Падкарпацкага ваяводзтва. Утварае гарадзкую гміну, таксама зьяўляецца сядзібай вясковай гміны Дэмбіца. Займае плошчу 33,81 км². Насельніцтва — 49 000 чалавек (на 2004 год).
Знаходзіцца ў гістарычнай Малапольшчы, у былой Сандамірскай зямлі. Дэмбіца атрымала нерэалізаваную гарадзкі прывелей у 1358 годзе. Другі раз у 1372 годзе, а ў 1785 годзе была паніжана да катэгорыі мястэчка. Гарадзкія правы былі зноў атрыманы ў 1912 годзе. У 1927 годзе занядбанае мястэчка Каўэнчын было далучана да Дэмбіцы. У 1975—1998 гадах горад адміністрацыйна належаў да Тарноўскага ваяводзтва.
Горад зьяўляецца важным цэнтрам хімічнай прамысловасьці.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Кшыштаф Пэндэрэцкі (1933—2020) — кампазытар, дырыжор, пэдагог.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads