Дэніз Поп

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даг Кры́стэр «Да́ге» Воле (па-швэдзку: Dag Krister "Dagge" Volle), больш вядомы пад творчым псэўданімам Дэ́ніз Поп (па-швэдзку: Denniz Pop; 26 красавіка 1963 году, Бутчурка, Швэцыя — 30 жніўня 1998, Сольна, Швэцыя[1]) — швэдзкі ды-джэй, прадусар і аўтар песень.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Даг Воле вырас у стакгольмскім прадмесьці Тулінге (камуна Бутчурка), дзе ў 1980-я гады пачаў працаваць ды-джэям. Працягнуў кар’еру ў Стакгольме, дзе разам зь іншымі ды-джэямі заснаваў калектыў Swemix. Першым посьпехам гэтага калектыву стаў спрадусаваны ў 1990-м годзе сынгл Доктара Албана Hello Afrika. Яшчэ большым посьпехам стаў спрадусаваны Дэнізам сынгл All That She Wants невядомага тады гурту Ace of Base. Аднак большасьці калегаў па Swemix не падабалася «занадта камэрцыйная» музыка, і ў 1992 годзе калектыў набыла фірма BMG, які на чале з Дэнізам Попам і Томам Талёмаа быў пераўтвораны ў Cheiron. З 1994 году Дэніз пачаў супрацоўнічаць з Максам Мартынам. Цягам 1990-х дуэтам прадусараў былі спрадусаваныя шматлікія гіты такіх выканаўцаў, як Dr. Alban, Ace of Base, Backstreet Boys, E-Type, Брытні Сьпірс і інш.

У лістападзе 1997 году Дэніз Поп нечакана даведаўся што хварэе на рак страўніку. Тэрміновая апэрацыя часова дапамагла Дэнізу, але ў ліпені 1998 году яго стан раптоўна пагоршыўся, і 30 жніўня 1998 году ён памёр у Каралінскай унівэрсытэцкай лякарні ў Сольне.

У 2013 годзе ў гонар Дэніза Попа была ўтворана прэмія Denniz Pop Awards.


Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads