Дэні Ўэлбэк
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дэніел Ній Тэкі Мэнса Ўэлбэк (па-ангельску: Daniel Nii Tackie Mensah Welbeck; нар. 26 лістапада 1990 году, Манчэстэр, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Брайтан энд Гоўв Альбіён» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. З-за росту й стылю гульні яго часьцяком параўноўваюць з такімі форвардамі як Эманюэль Адэбаёр і Нванква Кану[2].
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Ўэлбэк нарадзіўся ў Манчэстэры ў сям’і эмігрантаў з Ганы[3]. Яшчэ ў шасьцігадовым узросьце ён быў заўважаны скаўтамі «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. У сэзоне 2005—2006 гадоў перайшоў у акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд». Ягоны дэбютны матч за моладзевы склад «Юнайтэд» адбыўся 8 красавіка 2006 году ў матчы моладзевага чэмпіянату супраць «Сандэрлэнду». У наступным матчы ён выйшаў на замену, а ў астатніх двух гульнях сэзону заставаўся на лаўцы запасных. Ўэлбэк выступаў на высокім узроўні, незважаючы на тое, што быў адным з самых маладых гульцоў у складзе.
Сэзон 2007—2008 гадоў ён пачаў у моладзевай камандзе, але неўзабаве быў пераведзены ў рэзэрвовую каманду «Манчэстэр Юнайтэд», дзе, у асноўным, выходзіў на замену. Затым, у студзені 2008 году, ён быў выкліканы разам з камандай у Саудаўскую Арабію, каб згуляць у разьвітальным матчы Самі аль-Джабэра з клюбу «Аль-Гіляль». У матчы, які адбыўся 21 студзеня 2008 году Ўэлбэк выйшаў на замену Андэрсану на 65-й хвіліне.
25 студзеня 2008 году сэр Алекс Фэрг’юсан паведаміў, што Ўэлбэк атрымае сталы нумар у асноўнай камандзе на сэзон 2008—2009 гадоў[5]. 9 лютага 2008 году на перадматчавай канфэрэнцыі перад гульнёй супраць «Манчэстэр Сіці» Фэрг’юсан сказаў, што Ўэлбэк будзе ўключаны ў склад на матч, але дэбютаваць у Дэні не атрымалася. Дэбют за асноўны склад адбыўся 23 верасьня 2008 году, калі Дэні выйшаў на поле ў стартавым складзе на матч трэцяга раўнду Кубка лігі супраць «Мідлзбра».
11 сьнежня 2009 году Дэні падпісаў новы кантракт з «Манчэстэр Юнайтэд» да чэрвеня 2013 году[6]. 2 верасьня 2014 году Ўэлбэк далучыўся да лёнданскага «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт з кананірамі за 16 млн фунтаў стэрлінгаў[7]. Пераход адбыўся пасьля таго, як у «Манчэстэр Юнайтэд» прыйшоў калюмбійскі нападнік Радамэль Фалькао, што значна ўзмацніла канкурэнцыю паміж гульцамі нападу ў клюбе.
Міжнародная
За асноўную зборную Ангельшчыны Дэні дэбютаваў 29 сакавіка 2011 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ганы. Першы гол за зборную забіў у пятай гульні ў браму зборнай Бэльгіі.
Remove ads
Дасягненьні
«Манчэстэр Юнайтэд»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2013
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2009
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2011, 2013
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2008
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads