Дэпартацыя эстонцаў у СССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Дэпарта́цыі з Эсто́ніі — гвалтоўнае масавае высяленьне часткі эстонцаў з тэрыторыі Эстоніі ў іншыя рэгіёны СССР, зьдзяйсьнянае савецкай уладай у рэчышчы палітыкі дэпартацыі іншых народаў. Супраць часткі насельніцтва Эстоніі савецкім рэжымам дэпартацыя была прымененая двойчы — у 1940—1941 роках, пасьля ўключэньня Эстоніі ў склад СССР, і ў 1944—1950 роках, пасьля вызваленьня Эстоніі ад нацыстаў. Дэпартаваныя высяляліся ў асноўным у Сыбір і Казахстан. Эстонцаў, якія пражывалі на тэрыторыі Ленінградзкай вобласьці, перасялялі ўглыб краіны яшчэ ў 1935 року[1][2]. Акрамя этнічных эстонцаў, з Эстоніі выселілі таксама некаторую колькасьць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасьцей.

Падчас першай дэпартацыі былі пераселеныя каля 10 000 чалавек, падчас другой — больш за 20 000 чалавек (плянаваліся выслаць 30 000 чалавек). Акрамя таго, у 1944 року 70 00080 000 чалавек пакінулі Эстонію, ратуючыся ад савецкіх рэпрэсій.

У 1995 року Парлямэнт Эстоніі прызнаў дэпартацыю эстонцаў злачынствам супраць чалавецтва.

Remove ads

Дэпартацыя 1940 року

16 чэрвеня 1940 Савецкі Саюз акупаваў Эстонію. Першымі пад рэпрэсіі трапілі прадстаўнікі нацыянальнай эліты дзяржавы. 17 ліпеня галоўнакамандуючы эстонскага войска Ёган Лайданэр зь сям’ёй, а 30 ліпеня прэзыдэнт Канстантын Пятс зь сям’ёй былі дэпартаваныя ў Пензу і Ўфу адпаведна[3]. Яны абодва памерлі ў няволі. Дэпартаваныя былі таксама 10 з 11 міністраў і 68 з 120 дэпутатаў парляманту.

Дэпартацыя 1941 року

14 траўня 1941 року была прынятая надзвычайна сакрэтная Пастанова ЦК УКП(б) і СНК СССР «Дырэктыва аб высяленьні сацыяльна чужога элемэнту з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі і Малдавіі». Першая вялікамаштабная дэпартацыя грамадзянаў Эстоніі пачалася ўночы з 13 на 14 чэрвеня 1941 і цягнулася два наступныя дні. Выкананьнем дэпартацыі займаўся НКУС Эстонскай ССР пад кіраўніцтвам Барыса Кума.

Ад 9254 да 10 861 жыхара Эстоніі, зь якіх больш за 5000 жанчын і больш за 2500 дзяцей у веку да 16 гадоў[4][5][6][7], былі выселеныя ў асноўным у Кіраўскую, Новасыбірскую вобласьць альбо ўвязьненыя. Для вывазу людзе былі зарэзэрваваныя 490 грузавых вагонаў. Паводле загаду плянавалася дэпартаваць 11 102 чалавекі, аднак некаторыя здолелі ўцячы[8].

Яшчэ празь некалькі тыдняў каля 1000 чалавек былі арыштаваныя на востраве Саарэмаа, аднак з-за ўварваньня нацысцкай Нямеччыны значнай частцы вязьняў удалося пазьебгчы дэпартацыі.

З усіх дэпартаваных у 1941 року толькі 4331 чалавек (меней за палову) здолелі вярнуцца пасьля на радзіму[8].

Remove ads

Дэпартацыя 1944 року

Зь вяртаньнем савецкай улады ўзнавіліся высяленьні. У 1944 року было дэпартавана 280 чалавек — «чальцоў сем’яў здраднікаў бацькаўшчыны»[9]. Яшчэ ня меней за 30 000 мужчынаў было мабілізавана ў працоўныя лягеры па-за межамі Эстоніі[10]. У жніўні 1945 року 407 асобаў, пераважна балтыйскіх немцаў, былі вывезеныя ў Пермскую вобласьць.

Дэпартацыя 1949 року

29 студзеня 1949 року Савет міністраў СССР выдаў звышсакрэтны загад №390—138сс[11], які пастанаўляў высылку Міністэрствам дзяржаўнай бясьпекі «кулакоў» і «ворагаў народу» з трох прыбалтыйскіх рэспублік.

Другая хвала масавых дэпартацыяў з Эстоніі — апэрацыя «Прыбой» — пачалася ранкам 25 сакавіка 1949 року. Было заплянавана выслаць адсюль 30 000 чалавек, у тым ліку сялянаў. Каардынацыяй дэпартацыі займаліся міністар бясьпекі Эстонскай ССР Барыс Кум і прадстаўнік МДБ СССР генэрал маёр Іван Ярмолін. Больш за 8000 чалавек здолелі ўцячы, але 20 722 асобы (7500 сем’яў, больш за 2,5 % насельніцтва Эстоніі), палову зь якіх складалі жанчыны, больш за 6000 дзяцей да 16-гадовага веку і 4300 мужчынаў, цягам трох дзён былі высланыя ў Сыбір. Дзеля мужчынаў працаздольнага ўзросту ў гэтай масе складала 10 %. Большасьць з сасланых ніколі не вярнуліся дадому, мноства зь іх загінулі.

Таксама ў 1948—1950 роках адбылася дэпартацыя часткі фінаў-інгерманляндцаў. Апошняя маштабная кампанія дэпартацыяў адбылася ў 1951 року, калі былі масава пераселеныя ўдзельнікі забароненых рэлігійных суполак з краінаш Балтыі, Малдовы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Дэпартацыі ў СССР

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads