Чэрвеньская дэпартацыя 1941 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэрвеньская дэпартацыя 1941 году
Remove ads

Чэрвеньская дэпартацыя — сэрыя дэпартацый, арганізаваных уладамі СССР з 22 траўня па 20 чэрвеня 1941 году з заходніх прыгранічных тэрыторыяў краіны — далучаных у выніку «польскага паходу РККА» ў верасьні 1939-га году і акупацыі прыбалтыйскіх рэспублік.[1]

Thumb
70 гадоў першай масавай дэпартацыі бэсарабцаў, 1941—2011 гг. Марка Малдовы, 2011 г.

Агульная колькасьць высланых і арыштаваных склала паводле зьвестак таварыства Мэмарыял ад 200 да 300 тысячаў чалавек [2]. Многія з дэпартаваных загінулі [3][4][5].

Дэпартацыі закранулі насельніцтва Эстоніі (10 тыс. чал.), Латвіі (15,5 тыс. чал.), Летувы, Беларусі, Украіны і Малдовы (29,8 тыс. чал).

Высяленьне адбывалася ў межах кампаніі савецкіх уладаў, афіцыйна названай «ачысткай» ад «антысавецкага, крымінальнага і сацыяльна небясьпечнага элемэнту» і сваякоў іх сем’яў [6]. На думку сучасных гісторыкаў краінаў Балтыі, гэта высяленьне зьяўлялася злачынствам супраць чалавецтва ў выглядзе «шырокамаштабнага і сыстэматычнага нападу на любых грамадзянскіх асоб, калі такое напад зьдзяйсьняецца сьвядома» [7][8] альбо трактуецца імі як акт генацыду [9].

Remove ads

Агульны плян

Дэпартацыя адбывалася ў адпаведнасьці з «Дырэктывай НКВД СССР аб высяленьні сацыяльна-чужога элемэнта з рэспублік Прыбалтыкі, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі і Малдовы», падпісанай Народным камісарам ўнутраных спраў СССР Лаўрэнцім Берыяй [1].

Высяленьню падлягалі наступныя катэгорыі асобаў (згодна савецкім дакумэнтам) [1]:

  1. Удзельнікі контррэвалюцыйных партыяў і антысавецкіх нацыяналістычных арганізацыяў;
  2. Былыя жандары, ахоўнікі, кіруючы склад паліцыі, турмаў, а таксама шараговыя паліцэйскія і турэмшчыкі пры наяўнасьці кампраметуючых дакумэнтаў;
  3. Памешчыкі, буйныя гандляры, фабрыканты і чыноўнікі буржуазных дзяржаўных апаратаў;
  4. Былыя афіцэры і белагвардзейцы, у тым ліку афіцэры царскай арміі і афіцэры, якія служылі ў тэрытарыяльных карпусах Чырвонай Арміі (створаных з частак і злучэньняў былых нацыянальных армій незалежных дзяржаваў Летувы, Латвіі і Эстоніі пасьля іх уключэньня ў склад СССР);
  5. Крымінальнікі;
  6. Прастытуткі, зарэгістраваныя ў паліцыі, якія працягвалі займацца ранейшай дзейнасьцю;
  7. Сваякі сем’яў асобаў, ўлічаных па пунктах 1-4;
  8. Сваякі сем’яў удзельэікаў контррэвалюцыйных нацыяналістычных арганізацыяў, кіраўнікі якіх асуджаныя да вышэйшай меры сацыяльнай абароны альбо хаваюцца і перайшлі на нелегальнае становішча;
  9. Тыя, хто бег з былой Польшчы і якія адмовіліся прымаць савецкае грамадзянства;
  10. Асобы, якія прыбылі зь Нямеччыны ў парадку рэпатрыяцыі, а таксама немцы, зарэгістраваныя на выезд і адмаўляючыеся выехаць у Нямеччыну.

Агульнадзяржаўны дакумэнт, на падставе якога адбываліся дэпартацыі, гісторыкамі пакуль ня знойдзены. Выяўлена толькі сумеснае Пастанова ЦК ВКП (б) і Савет народных камісараў СССР № 1299—526сс ад 14 мая 1941 году «Аб выйманьні контррэвалюцыйных арганізацый у заходніх абласьцях УССР», якое тычыцца барацьбы з АУН ў Заходняй Украіне [1].

Памяць

Цяпер у Эстоніі, Латвіі і Летуве дзень 14 чэрвеня абвешчаны Днём нацыянальнай жалобы[10][11]

Remove ads

Дэпартацыя з Заходняй Беларусі

Дэпартацыі зь Беларусі праводзіліся ў 4 этапы:

  • 23 лютага 1940 году ў аддаленыя раёны СССР было адпраўлена 33749 асаднікаў і 17561 служачы лясной аховы.
  • 13 красавіка 1940 году з заходніх абласьцей БССР было выселена 26777 чалавек, у асноўным паліцыянтаў, настаўнікаў, сьвятароў, сябраў некамуністычных партыяў.
  • 29 чэрвеня 1940 году прайшла наступная хваля дэпартацыі ў колькасьці 22879 чалавек, якія былі адпраўленыя ў Сыбір. Пад гэтую чыстку патрапілі ў тым ліку ўцекачы з цэнтральных абласьцей Польшчы, пераважна жыды.
  • Нарэшце ў чэрвені 1941 году з рэспублік была прымусова вывезена 22353 чалавекі.

Высяленьні праводзіліся незалежна ад нацыянальнага паходжаньня. Аднак арышты і дэпартацыі праводзіліся па прыкмеце калектыўнай адказнасьці, асабістыя погляды і дзеяньні чалавека не ўлічваліся [12].

Remove ads

Дэпартацыя з Латвіі

14 чэрвеня 1941 году ворганы ўнутраных спраў СССР пры падтрымцы Чырвонай Арміі і камуністычных актывістаў дэпартавалі з Латвіі 15 424 чалавек ці 0,79% насельніцтва. 10 161 чалавек былі пераселены, а 5263 — арыштаваныя. 46,5% дэпартаваных складалі жанчыны, 15% — дзеці да 10 гадоў [3]. Агульная колькасьць памерлых ахвяраў дэпартацыі склала 4884 чалавек (34% ад агульнай колькасьці), зь іх расстраляна 341 чалавек.[13] Паводле ацэнкі, расейскага гісторыка А. Дзюкава, 81,27% дэпартаваных складалі латышы, 11,70% жыды, 5,29% расейцы [14].

Па савецкіх крыніцах часоў перабудовы, выслана было 9926 чалавек (5520 сем’яў), арыштавана 4550[15]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads