Замбія
краіна на межах Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
За́мбія[a] (па-ангельску: Zambia), афіцыйна Рэспу́бліка За́мбія (анг. Republic of Zambia) — краіна ў Паўднёвай Афрыцы, ня мае выхаду да мора. Мажуе з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга, Танзаніяй, Малаві, Мазамбікам, Зымбабвэ, Батсванай, Намібіяй і Анголай. Сталіца — горад Лусака.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова тэрыторыю сучаснай Замбіі засялілі плямёны бушмэнаў, а ў VI стагодзьдзі пачалося засяленьне народамі банту. З XIV да XV стагодзьдзя тэрыторыя знаходзілася ў складзе краіны Монаматапа. У ХІХ стагодзьдзі на тэрыторыі Замбіі ўзьніклі дзьве краіны: Баротсэ (на захадзе), і Бэмба (на паўднёвым захадзе). У 1835 годзе ў Замбіі зьявілася зулускае племя Нгуні. У другой палове ХІХ стагодзьдзе на тэрыторыю Замбіі пачалі трапляць эўрапейскія місіянэры, гандляры, вынаходнікі. Аднім зь іх быў брытанец Дэйвід Лівінгстан. Ён, першы з эўрапейцаў убачыў вадаспады Замбэзі і назваў іх у гонар каралевы Вікторыі. У 1888 годзе Сэсіль Родэс атрымаў ад мясцовых уладароў дазвол на выкарыстаньне мінэральных радовішчаў. З 1902 году Замбія трапіла пад кіраваньне Брытанскай Паўднёваафрыканскай кампаніі, якой кіраваў Родэс. У гэты час тут пачалася здабыча медзі, а таксама пачалося будаўніцтва чыгункі. У 1911 годзе тэрыторыя Замбіі трапіла пад брытанскі пратэктарат па назвай Паўночная Радэзія. З 1924 году да атрыманьня незалежнасьці Паўночнай Радэзіяй кіравалі брытанскія намесьнікі. У міжваенны час Замбія стала самым вялікім вытворцам медзі ў сьвеце.
З 1953 да 1963 году Замбія ўваходзіла ў склад Фэдэрацыі Радэзіі і Ніясы. Пасьля яе распаду 31 сьнежня 1963 году, Паўночная Радэзія атрымала шырокую аўтаномію, а 24 кастрычніка 1964 году была абвешчаная незалежнасьць Замбіі. У гэтым жа годзе краіна стала ўдзельніцай ААН і Арганізацыі Афрыканскага Адзінства. Палітыка Замбіі ў час незалежнасьці была скіраваная супраць адміністрацыяў акружаючых яе каляніяльных тэрыторыяў (Мазамбіку, Анголы, Радэзіі) і ПАР разам з Намібіяй, і была скіраваная на падтрымку нацыянальна-вызваленчага руху на гэтых тэрыторыях. Канфлікт з Радэзіяй выклікаў блякаваньне мяжы з гэтай краінай.
З 1972 году ў Замбіі ўсталявалася аднапартыйная палітычная сыстэма. Эканамічная палітыка ўлады, а таксама спад коштаў на медзь на сусьветным рынку прывёў да эканамічнага крызісу, у выніку якога ў 1991 годзе да ўлады прыйшла апазыцыя.
Remove ads
Палітыка
Уся выканаўчая ўлада ў краіне належыць прэзыдэнту, ён зьяўляецца таксама і галоўнакамандуючым войскамі краіны. Заканадаўчая ўлада належыць аднападатнаму парлямэнту (Нацыянальнай асамблеі), са 150 дэпутатамі, якія выбіраюцца на 5-гадовы тэрмін, 8 зь іх прызначаюцца прэзыдэнтам.
Адміністрацыйны падзел

Замбія складаецца з 9 правінцыяў, якія дзеляцца на раёны.
Геаграфія
Паверхня Замбіі — гэта ў асноўным пласкагор’е вышынёй ад 1000 да 1400 мэтраў, якое паступова паніжаецца каля ракі Замбэзі. На поўдні знаходзіцца вялікая Даліна Луангві, з аднаго боку абмежаваная гарамі Мучынга.
Клімат — субтрапічны, сухі. Асноўная рака — Замбэзі, прытокі Кафуе і Луангва. Расьліннасьць у асноўным саванная.
Агульная працягласьць межаў 5664 км, зь іх:
- Ангола — 1110 км;
- Дэмакратычная Рэспубліка Конга — 1930 км;
- Малаві — 837 км;
- Мазамбік — 419 км;
- Намібія — 233 км;
- Танзанія — 338 км;
- Зымбабвэ — 797 км;
- Батсвана — 1 км.
Remove ads
Дэмаграфія
Штогадовы натуральны прырост насельніцтва складае 1,52%.
Этнічны склад насельніцтва Замбіі:
- Афрыканцы — 98,7 %
- Бемба — 36 %
- Тонга — 17 %
- Малаві — 13%
- Лозі — 10 %
- Лунда — 6 %
- Луэна — 5 %
- Нгона — 4 %
- Фіпа — 3 %
- Нкоі — 1,1 %
- іншыя — 0,2 %
- Эўрапейцы — 1,1 %
- Іншыя — 0,2 %
Рэлігійны склад грамадзтва:
- пратэстанты — 34 %
- мясцовыя веры — 27 %
- каталікі — 26 %
- іншыя — 13 %
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads