Емтлянд (лэн)
лэн Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Е́мтлянд (па-швэдзку: Jämtlands län) — лэн, разьмешчаны ў паўночнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапах Емтлянд і Гэр’едален і часткова ў Гэльсынгляндзе, Онгерманляндзе, Далярне й Ляпляндзе. Мяжуе з лэнамі Далярна, Еўлеборг, Вэстэрнорлянд і Вэстэрботэн, а на захадзе — з Нарвэгіяй. Адміністрацыйны цэнтар — Эстэрсунд.
Remove ads
Геаграфія

Лэн Емтлянд разьмешчаны на поўначы Швэцыі, у сэрцы Скандынаўскага паўвостраву і ня мае выйсьця да мора. Заходнюю частку лэну займаюць Скандынаўскія горы, а ў ягоным цэнтры знаходзіцца буйное возера Стуршэн. Лэн падзяляецца на 8 камунаў. Насельніцтва складае амаль 132 572 чал. (па стане на 31 сьнежня 2023).
Найбуйнейшыя населеныя пункты
Па стане на 2020 год найбуйнейшым населеным пунктам Емтлянду зьяўляецца горад Эстэрсунд (52 980 чал.), а другім паводле колькасьці насельніцтва — мястэчка Стрэмсунд (3 692 чал.).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads