Ена (горад)

места ў Турынгіі (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ена (горад)
Remove ads

Ена (па-нямецку: Jena [ˈjeːna]) — старадаўні ўнівэрсытэцкі горад Нямеччыны на рацэ Зале, другі па велічыні пасьля Эрфурту горад у зямлі Турынгія. Насельніцтва гораду — 104 200 чал. (2010).

Хуткія факты

Горад знакаміты сваім унівэрсытэтам, адкрытым у 1558 годзе, дзе ў цяперашні час навучаецца больш за 20 тысячаў студэнтаў. З пабудовай чыгункі ў 1874 годзе Ена паступова ператварылася ў прамысловы цэнтар. У часы НДР тут разьмяшчаўся цэнтар оптыка-мэханічнай прамысловасьці — камбінат Carl Zeiss, найбуйнейшае прадпрыемства краіны, на якім працавала каля 60 тысячаў чалавек. Carl Zeiss вырабляе большай часткай на экспарт розныя аптычныя прыборы, астранамічнае абсталяваньне, сьветлавыя і электронныя мікраскопы, мэдычнае абсталяваньне, фотааб’ектывы, біноклі. Экспартнае значэньне мае і вытворчасьць аптычнага шкла, мэдыкамэнтаў.

Remove ads

Выбітныя мясьціны

Асобы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads