Енскі рамантызм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Енскі рамантызм
Remove ads

Енскі рамантызм — рух у гісторыі мастацтва і філязофіі, які належыць да шырэйшага этапу нямецкага рамантызму, які атрымаў назву «Раньні нямецкі рамантызм(de)» (ням. Frühromantik).

Thumb
Аўгуст Вільгельм Шлегель
Thumb
Фрыдрых Шлегель

Пачатак гэтага руху датуецца 1797 годам (першыя фрагмэнты Фрыдрыха Шлегеля, надрукаваныя ў часопісе «Lyceum») і заканчваецца 1801 годам (сьмерць Наваліса, сьмерць Васкенродэра, том «Характарыстыкі і крытычныя нарысы» братоў Шлегеляў, які падсумоўваў іхнюю творчасьць), усё гэта затым акрэсьленьне дзейнасьцю галоўнага часопісу енскіх рамантыкаў «Athenaeum» (17981800).

Мастацка-культурным цэнтрам енскіх рамантыкаў стаў горад Ена, у вузейшым сэнсе — Енскі ўнівэрсытэт. Сярод выбітных прадстаўнікоў дадзенага кірунку можна выдзеліць братоў Аўгуста Вільгельма і Фрыдрыха Шлегеляў, Людвіга Тыка, Наваліса. Дзейнасьць енскай школы зазначыла першы этап у разьвіцьці нямецкага рамантызму.

Remove ads

Глядзіце таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads