Наваліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнбэрг па-нямецку: Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg) (2 траўня 1772, Відэрштэт — 25 сакавіка 1801, Вайсэнфэльс) — нямецкі пісьменьнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям’і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філязофію ў Ене ў прафэсара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Ляйпцыгу і Вітэнбэргу, у 1797—1798 гадох вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў ўвасабленьне ва ўсіх гераінях Наваліса. Зь ёю зьвязанае ўяўленьне аўтара аб узвышаным каханьні і ідэальнай каханай жанчыне.
Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту ў 1797 годзе Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнаньня сьвету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысьціянства ці Эўропа» (ён быў апублікаваны пасьмяротна) — ён выказваў меркаваньне, што Нямеччына здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнае каталіцкае царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэньне. Але будучы сапраўдны адукаваным і думаючым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камэрцыйныя адносіны нельга — бяз гэтага Нямеччына ніколі ня выйдзе са стану задворкаў Эўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквою, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадзкага працэсу ў разважаньнях Наваліса была адведзеная каталіцкай веры.
Наваліс не пасьпеў увасобіць у жыцьцё хоць якія-небудзь са сваіх прапановаў. Ён памёр ва ўзросьце 29 год ад сухотаў.
Remove ads
Беларускія пераклады
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алег Лойка[3], Лявон Баршчэўскі[4].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads