Енісейскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Енісе́йскія мовы (састар. енісе́йска-асьця́цкія) — сям’я моваў, распаўсюджаная ў Расеі, у цэнтральнай Сыбіры, у прыватнасьці ў басэйне ракі Енісей. Верагодна, мае адзіную жывую мову, якая хутка вымірае. У дачыненьні лінгвістычнай роднасьці ня мае даведзеных роднасных моўных сем’яў.
Remove ads
Унутраная клясыфікацыя
0. Праенісейская мова (пасьля 500 да н. э.; падзел каля І ст. н. э.)
- 1. Паўночнаенісейскія (падзел каля VIII ст. н. э.)
- 1.1. Кецкая мова (каля 200 носьбітаў)
- 1.2. Юская мова † (зьнікла ў канцы ХХ ст.)
- 2. Паўднёваенісейскія †
- 2.1. Коцка-асанскія (падзел каля ХІІІ ст. н. э.)
- 2.1.1. Коцкая мова † (зьнікла ў сярэдзіне ХІХ ст.)
- 2.1.2. Асанская мова † (зьнікла ў ХІХ ст.)
- 2.2. Арынска-пумпакольскія (падзел каля сярэдзіны VI ст.)
- 2.2.1. Арынская мова † (зьнікла каля ХІХ ст.)
- 2.2.2. Пумпакольская мова † (зьнікла каля сярэдзіны XVIII ст.)
- 2.1. Коцка-асанскія (падзел каля ХІІІ ст. н. э.)
Толькі дзьве мовы сям’і выжылі да нашых дзён, кецкая ды юская (вядомая таксама як сымскі дыялект кецкае мовы), апошняя, аднак, зьнікла напрыканцы ХХ ст. Іншыя вядомыя мовы сям’і — арынская, асанская, пумпакольская, коцкая мовы — вымерлі цягам дзьвюх папярэдніх стагодзьдзяў. Серад іншых пісьмова засьведчаных моваў да енісейскіх моваў, верагодна, адносіліся буклінская, байкацкая, ярынская, ясьцінская, ашкыштымская ды кайбалкыштымская. Іх ідэнтыфікацыя як енісейскіх абапіраецца перадусім на расейскія падаткавыя ўліковыя запісы пэрыяду XVII ст., аднак ад гэтых моваў засталіся толькі некаторыя асабістыя імёны.
Згодна з кітайскімі крыніцамі, енісейскамоўныя народы, магчыма, былі аднымі з народаў хаўрусу плямёнаў хуну[1][2], якія ў сваю чаргу лічацца продкамі гунаў, аднак гэтыя гіпотэзы цяжка паддаюцца спраўджваньню з прычыны маленькай колькасьці існых зьвестак[3]. Тым ня менш, адзначаецца адзін сказ на мове аднаго з хунскіх плямёнаў, цзэ; гэты сказ знаходзіць паралелі зь енісейскімі моўнымі рысамі.
Remove ads
Лінгвістычныя рысы
Енісейскія мовы маюць шмат агульных рысаў з паўднёвымі сыбірска-цюрскімі мовамі, а таксама самадыйскімі мовамі ды эвенкійскай мовай, што тлумачыцца агульнымі арэальнымі кантактамі. Серад гэтых рысаў адзначаюцца граматычныя й фанэтычныя, напрыклад вялікія адлегласьці ў гармоніі насавых зычных, леніцыя, выкарыстаньне пасьлялогаў або энклітык у якасьці сувязі ў даданых сказах[4]. Енісейскі тып намінальных энклітык набліжаецца да склонавых сыстэмаў у геаграфічна блізкіх сем’ях.
У прасодыі адзначаецца наяўнасьць розных сьведчаньняў, паводле якіх енісейскія мовы як дэманструюць тон (да чатырох) або ня маюць яго ўвогуле. Паводле сьведчаньняў узьнікненьне тонаў суправаджаецца разам з гляталізацыяй, падаўжэньнем галосных і асаблівымі зьменамі ў фаналёгіі. У граматыцы — вельмі складаная марфалёгія дзеясловаў.
Марфалёгія
- Асабістыя займеньнікі:
Лексыка
- Лічэбнікі:
У наступнай тубліцы прыведзеныя лічэбнікі енісейскіх моваў і спроба рэканструкцыі некаторых старажытных формаў[5]:
- Узоры этымалёгіі:
Ніжэй прадстаўленыя некаторыя енісейскія глёсы, а таксама спробы рэканструкцыі іх старажытных адпаведнікаў[5]:
Remove ads
Гіпотэзы роднасьці
Да 2008 году некаторыя лінгвісты не прызнавалі сувязяў енісейскае сям’і зь іншымі любымі сем’ямі. Тым ня менш, іншымі лінгвістамі высоўваліся гіпотэзы пра сувязь енісейскіх моваў зь іншымі эргатыўнымі мовамі Эўразіі.
Дэнэ-енісейская макрасям’я
У 2008 годзе амэрыканскі спэцыяліст па гістарычнай лінгвістыцы Эдўард Вайда прапанаваў шэраг доказаў на карысьць генэалягічных сувязяў паміж енісейскімі мовамі й мовамі на-дэнэ, распаўсюджанымі на ўсходзе Паўночнай Амэрыкі[6]. На момант публікацыі прапановы Э. Вайды былі станоўча, хоць і асьцярожна, разгледжаныя шэрагам спэцыялістаў па мовах на-дэнэ й енісейскіх мовах, а таксама некаторымі вядомымі лінгвістамі. Нягледзячы на гэта, існуюць крытычныя погляды на гіпотэзу, а таксама сьведчаньні аўтара наконт таго, што гіпотэза цалкам не дапрацаваная.
Макрасям’я карасук
Некаторымі іншымі дасьледчыкамі, у прыватнасьці А. Дульзонам і У. Тапаровым, была прапанавая гіпотэза макрасям’і карасук, у якой енісейскія мовы аб’ядноўваюцца з моваю бурушаскі[7][8]. Жорж ван Дрым, найбольш прдастаўнічы прыхільнік гіпотэзы моваў карасук, пастулюе, што бурышы (носьбіты бурушаскі) набылі сучаснае месца свайго пражываньня (поўнач Кашміру) у выніку міграцыі з тэрыторыі Цэнтральнай Азіі[9].
Сына-тыбэцкая сям’я
Як адзначалі некаторыя сучасныя лінгвісты, а таксама дасьледчыкі ХІХ—ХХ стагодзьдзяў, енісейскія мовы маглі зьяўляцца, верагодна, роднаснымі датычна сына-тыбэцкае моўнае сям’і. Пазьней гэтыя ідэі падтрымалі й некалькі іншых мовазнаўцаў[10][11][12][13].
Сына-каўкаская макрасям’я
Ужо ў першай палове ХХ ст. Боўдам апісвалася гіпатэтычнае моўнае аб’яднаньне, якое, апрача енісейскіх, уключала ў сябе сына-тыбэцкія, паўночнакаўкаскія мовы, а таксама мову бурушаскі. Потым гіпотэзу ў сваіх працах імкнуліся пацьвердзіць Р. Бляйхштайнэр, О. Тэлёр, С. Старасьцін і С. Нікалаеў[14][5][10]. Пазьней гэтая гіпотэза ўдакладнялася іншымі дасьледчыкамі[15].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads