Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман (1835, Берасьце — 1896, Менск) — буйны рабін літоўскага жыдоўства, найбольш вядомы як галоўны рабін Менску і кіраўнік менскай яшывы. Дзякуючы сваім ведам і маральнай вышыні атрымаў мянушку Гадоль (бел. Вялікі).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька — Шлёймэ Залман, кравец, маці — Фэйга, булачніца. Ерухам меў таксама малодшага брата Біньяміна і сястру. Пачатковую адукацыю атрымаў у мескага рабіна Якава Мэера Падава, пасьля ў Коўне у рабіна Іцхока Авігдора. У 13-гадовым узросьце ажаніўся з дачкой мескага даяна (судзьдзі) рабіна Якава, аднак праз 5 гадоў жонка памерла. Другі раз ажаніўся з дачкой Нахмана Нэймарка Леяй.
У 1863 прыняў прапанову стаць рабінам Сяльца. Калі старшыня грамады Пружаны Эліяху-Хаім Майзэль быў запрошаны на месца рабіна ў Ломжы, пружанскія жыды зьвярнуліся да Ерухама Пэрэльмана з просьбаю заняць ягонае месца. Перабраўшыся ў павятовае места, Ерухам стаў вядомы як «рабін з Пружанаў» (дагэтуль яго ня надта пачэсна называлі «ілуй з Брыска»[1]). У 1873 Ерухама запрасілі стаць старшынём грамады мястэчка Мір, аднак пружанцы ўгаварылі яго застацца[2]. Тут ён быў рабінам да 1883 року. У 1877 памёр ягоны сын, у 1879 выйшла замуж дачка.
У 1883 жыхары Менску вырашылі ізноў абраць галоўнага рабіна, пасада якога была вольная з часу сьмерці гаона Давіда Тэвіля, а места было падзеленае на тры часткі, якое мела свайго ўласнага рабіна. У 1880—1881 памерлі два з трох рабінаў, а трэці быў стары і слабы. На месца агульнага рабіна ўрэшце рэшт быў запрошаны Ерухам Пэрэльман. Ад’яжджаючы, ён параіў пружанцам абраць замест яго рабінам старшыню рабінскага суду ў Хаславічах Эліяху Алеві Файнштайна, што і сталася пазьней[3].
У Менску Ерухам Пэрэльман заставаўся рабінам да сьмерці. У 1880 пачаў працу над кнігай «Ор Гадоль», якую задумляў першапачаткова як камэнтары на Рамбама, аднак надалей перамяніў яе на камэнтары да Мішны. Кніга была выдадзеная ў 1909 року.
Пахаваны на жыдоўскіх могілках у Менску. У 1970-я могілкі былі ліквідаваныя, а Ерухам Пэрэльман перазахаваны разам са сваёй жонкай у Барысаве.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads