Сялец (Бярозаўскі раён)

вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сялец (Бярозаўскі раён)
Remove ads

Сяле́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Башце пры яе ўтоку ў Ясельду. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 861 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы.

Хуткія факты

Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 году тут дзеяў касьцёл.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Сялец увайшоў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. На 1878 год у Сяльцы існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, лякарня. У 1910—1913 гадох у рыма-каталіцкай парафіі ў Сяльцы служыў беларускі каталіцкі сьвятар Францішак Рамейка, які выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў рэлігійным жыцьці беларусаў-католікаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сялец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сялец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2002 год у вёсцы было 397 двароў. У 2000-я гады Сялец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 176, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 286, жабракоў 2[3]; 1878 год — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[4]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 997 чал.[5]; 1999 год — 1030 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1023 чал.[6]; 2010 год — 861 чал.

Інфраструктура

У Сяльцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Царква-мураўёўка

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Царква

Асобы

Дадатковыя зьвесткі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads