Эліяху Файнштайн

беларускі рабін From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліяху Файнштайн
Remove ads

Эліяху Алеві Файнштайн, таксама вядомы як рэб Эле Пружанэр (1843, Слуцак, Расейская імпэрыя — 31 кастрычніка 1929, Пружана, Другая Рэч Паспалітая) — аўтарытэтны рабін свайго часу.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Файнштайн нарадзіўся ў Слуцку ў 1843. Ягоны бацька, гаон рэб Аарон, быў кіраўніком Слуцкай яшывы, аднак з прычыны фінансавых цяжкасьцяў быў вымушаны ў наступным року зьехаць у Старобін. У 1851—1852 Эліяху пачаў навучаньне ў рабі Ёсэфа Файмэра («рэб Ёсэль Слуцкер») ў Слуцку. Пасьля працягнуў вучобу ў Валожынскай яшыве, якую ў той час ачольваў Нэтцыў.

Па сьмерці бацькі ў 1863 року Эліяху Файнштайн стаў рабінам Старобіну, у 1870 — Клецку. У 1874, пасьля сьмерці цесьця, Эліяху Файнштайн замяніў яго на пасадзе рабіна Карэлічаў, а праз тры рокі стаў рабінам у Хаславічах.

Пасьля сыходу рабіна Ерухама Пэрэльмана ў Менск пружанскія жыды запрасілі Файнштайна на ягонае месца. З гэтае пары ён атрымаў мянушку «рабі Эля Пружанэр». Застаўся тут рабінам да самае сьмерці, хоць неаднаразова яго запрашалі ў іншыя месты. На час ягонага знаходжаньня на пасадзе пружанскага рабіна прыйшлася эпідэмія халеры на Палесьсі, якая не абмінула і Пружану. Рэб Эліяху прыняў дзейсны ўдзел у дапамозе хворым, наведваў кожнага зь іх асабіста, незалежна ад іхняга веравызнаньня, сам правяраў дзейнасьць камітэтаў дапамогі, бясплатных сталовак і гарбатняў[1].

Праз пэўны час Пружана была моцна пашкоджаная вялікім пажарам. Пасьля звароту Эліяху Фанштайна да гарадзенскага губэрнатара ў места былі прысланыя будаўнічыя матэрыялы без ўзіманьня звычайнае ў такіх выпадках аплаты транзыту. Дзякуючы гэтаму Пружана стала перавалачнай базай па дастаўцы драўніны, будаўнічых матэрыялаў і фурнітуры ў Заходнім краі і была даволі хутка адбудаваная за зэканомленыя на транзыце грошы[1].

Памёр 27 цішрэя 1929 ў Пружане.

Большасьць ягоных працаў не была апублікаваная. Пасьля ягонае сьмерці Давід Файгенбаўм выдаў кнігу выбраных твораў свайго цесьця пад назовам «Халіхот Эліяху» (Вільня, 1932).

Remove ads

Сям’я

У 17-гадовым узросьце (1860) Эліяху ажаніўся з Гутай Давідовіч, дачкой гаона, карэліцкага рабіна Іцхока Ехіеля, і два гады пражыў у хаце цесьця, вывучаючы «Шульхан арух». Чатыры іхнія дачкі сталі жонкамі вядомых юдаістаў. Старэйшая, Бадана, выйшла замуж за гаона Мэнахэма Кракаўскага, віленскага рабіна; другая, Пэша, выйшла за Машэ Салавейчыка, бацьку Ёзэфа Дова; трэцяя, Злата, — за Давіда Алеві Файгенбаўма, які стаў наступным рабінам Пружаны; малодшая, Сара Рыўка, — за Эліэзэра Майзэля, унука рабіна Лодзі Эліяху Хаіма.

Усе чатыры сыны вывучалі Тору, аднак абралі сэкулярнае жыцьцё. Старэйшы сын Аарон быў добра вядомым прадпрымальнікам у Екацярынаславе; другі сын Ісахар Доў жыў у Віньніцы і ўдзельнічаў у шматлікіх сыянісцкіх праектах; адзін з сыноў застаўся ў Пружане.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads