Ерыхон
места на Заходнім беразе Ярдану (Палестына) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ерыхо́н (па-габрэйску: יריחו, па-арабску: أريحا) — горад у Палестыне, разьмешчаны на Заходнім беразе ракі Ярдан.
Горад узьнік ля ракі Ярдан за 22 км на паўночны ўсход ад Ерусаліму яшчэ ў нэалітычны пэрыяд на ўрадлівай раўніне. Гэта быў сталічны горад Ханаану, умацаваны шырокай сьцяной, які ляжаў на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў[2].
Ерыхон першым падвергся нападу габрэяў пры іхным уварваньні ў Палестыну, і непрыступныя ягоныя сьцены, паводле біблейскага паданьня, самі рассыпаліся ад гукаў сьвятых трубаў. Адсюль пайшоў выраз «ерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існаваньня Ерыхон неаднаразова разбураўся й аднаўляўся. Яго разбуралі ня толькі ізраільцяне, але й асырыйцы, бабілёнскі цар Навухаданосар II, пэрсы й іншыя народы. Калі Юдэя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку ейных галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панаваньня Бізантыі зь цягам часу горад прыйшоў у заняпад і ў рэшце рэшт на ягоным месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха[2].
Remove ads
Літаратура
- Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads