Еўле
горад у Швэцыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўле (па-швэдзку: Gävle) — горад у Швэцыі, у ляндскапе Естрыкляндзе. Цэнтар камуны Еўле і лэну Еўлеборгу. Разьмешчаны пры ўпадзеньні ракі Гаўлеанў ў Еўлеўскую бухту Батнічнага заліву. За 15 км на паўднёвы ўсход ад Еўле знаходзіцца вусьце ракі Дальэльвэну. Насельніцтва гораду на 31 сьнежня 2015 году — 74 884 чалавекі.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню Еўле згадваецца ў 1413 годзе. У 1446 атрымаў гарадзкія прывілеі. Еўле служыў партовым горадам для прамысловага раёну Бэргсьляген. У час Вялікай Паўночнай вайны, у 1719 годзе, Еўле здолеў пазьбегнуць лёсу іншых усходняшвэдзкіх гарадоў, а менавіта — быць спаленым і разрабаваным расейцамі, бо абаронцы гораду адбілі некалькі расейскіх атак. У XVIII стагодзьдзі горад меў станоўчае эканамічнае разьвіцьцё. У 1792 у мясцовым замку кароль Густаў III склікаў апошні раз у сваім жыцьці рыксдаг. У XIX стагодзьдзі Еўле быў важным прамысловым цэнтрам, але пачынаючы з XX стагодзьдзя паступова страціў сваё значэньне.
Remove ads
Славутасьці

- Замак Еўле (першапачаткова заснаваны ў 1583)
- Царква Сьвятой Тройцы (1654)
- Квартал Стары Еўле
- Музэй лэну Еўлеборг
- Швэдзкі чыгуначны музэй
- Тэатар Еўле (пабудаваны ў 1878)
- Еўлеўскі казёл — вялізная саламяная фігура Каляднага казла, якую з 1966 штогод усталёўваюць на Замкавым пляцу. Вядомасьць набыў праз тое, што казла амаль штогод спальваюць вандалы, нягледзячы на спробы ўладаў захаваць фігуру.
Remove ads
Спорт
У горадзе разьмяшчаецца футбольны клюб «Ефле».
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads