Жузэ Маўрыньню
партугальскі футбольны трэнэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жузэ́ Маўры́нью (па-партугальску: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нарадзіўся 26 студзеня 1963 году, Сэтубал) — партугальскі футбольны трэнэр, сын партугальскага брамніка і трэнэра Фэлікса Маўрыньню. Працаваў з камандай ангельскага клюбу «Чэлсі», зь якім расстаўся 19 верасьня 2007 годзе па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 году Маўрынью падпісаў кантракт зь мілянскім «Інтэрам»[5]. 28 траўня 2010 году перайшоў у «Рэал» з Мадрыду. З 27 траўня 2016 году да 18 сьнежня 2018 году ўзначальваў «Манчэстэр Юнайтэд»[6].
Цяпер лічыцца адным з найлепшых трэнэраў у Эўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе эўрапейскія трафэі з «Порту» і прывесьці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасьля 50-гадовага перапынку.
Remove ads
Біяграфія

Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фэлікс Маўрынью (на той момант трэнэр «Віторыі», у мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памагатым, бо клюб быў небагаты, яму проста бракавала пэрсанала. І з 16 гадоў Жузэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, разьяжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненьні выніку.
Remove ads
Дасягненьні
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2004, 2010
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2003
- Чэмпіён Партугаліі: 2003, 2004
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2003
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2005, 2006
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі Ангельшчыны: 2005, 2007
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2005
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны па футболе: 2007
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads