Жалезны купал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Жалезны купал» (па-габрэйску: כיפת ברזל — кіпат барзель) — ізраільская тактычная сыстэма ПРА дзеля абароны ад некіраваных тактычных ракетаў. Распрацоўваецца ізраільскай кампаніяй Rafael Advanced Defense Systems[4], прызначаная для перахопу і зьнішчэньня кароткадыстанцыйных ракетаў і артылерыйскіх снарадаў на адлегласьцях ад 4 да 70 км[5][6].
Сыстэма «Жалезны купал» была ўведзеная ў строй і разьмешчаная ля Бэер-Шэбы 27 сакавіка 2011 року[7].

Remove ads
Выпрабаваньні
У студзені 2007 року боегалоўка ракеты-перахопніка пасьпяхова зьнішчыла ракету «Касам» і 122-мм рэактыўны снарад сыстэмы «Град». 25 сакавіка 2009 сыстэма пасьпяхова прайшла кантрольныя выпрабаваньні, верагодным першым месцам базаваньня называліся ваколіцы Сдэрота[8], а ў чэрвені Армія абароны Ізраілю ў структуры ПРА сфармавала дывізіён для асваеньня і наступаванай эксплюатацыі сыстэмы «Жалезны купал». Першачаргова плянавалася разгарнуць сыстэму ўздоўж меж Сэктара Газа, а затым на лібанскай граніцы[9].
Remove ads
Склад батарэі


- Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС) EL/M-2084 кампаніі Elta Systems[10];
- Цэнтар кіраваньня агнём;
- 3 пускавыя ўстаноўкі.
Характарыстыкі
- Шматмэтавая радыёлякацыйная станцыя (РЛС). Прызначэньне — дакладная ідэнтыфікацыя і вызначэньне траекторыі палёту мэты. Паколькі блізу 75% ракетаў «Касам» не трапляюць у мэту, дзеля зьмяншэньня выдаткаў РЛС праводзіць разьлік траекторыі і не выдае каманду на перахоп, калі паводле разьлікаў ракета ўпадзе ў ненаселены раён.
- Цэнтар кіраваньня агнём. Час ад выяўленьня мэты да запуску ракеты-перахопніка — некалькі сэкундаў[11].
- Пускавая ўстаноўка. 20 ракет-перахопнікаў Tamir (па-габрэйску: טיל מיירט — Til Meyaret)[4][12]
- Даўжыня — 3 м
- Дыямэтар — 160 мм
- Вага — 90 кг
- Боегалоўка з некантактным узрывальнікам
- Сыстэма навядзеньня — аптычная
Баявы ўжытак
Дзьве першыя батарэі разгорнутыя ў сакавіку—красавіку 2011 року пад Ашкелонам і Беэр-Шэбай. У час абстрэлаў ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа ў красавіку 2011 двума батарэямі зьнішчана 8 ракет «Град» з 8 выпушчаных на месты, якія знаходзіліся пад абаронай «Жалезнага купала»[13][14].
На працягу жніўня 2011 року ізраільскую тэрыторыю пэрыядычна абстрэльвалі з Сэктара Газа, агулам за 82 абстрэлы тэрарысты выпусьцілі 144 ракеты, у тым ліку да 7 ракет за раз, у выніку 1 чалавек загінуў, 24 — паранены. Ня меней за 20 ракетаў зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[15][16]. У верасьні 2011 пад Ашдодам разгорнутая трэцяя батарэя[17]. Агулам за 2011 рок адбылася 229 абстрэлаў, 386 ракет, у выніку 3 чалавекі загінула, 38 — параненых, 34 ракеты зьбітыя сыстэмай «Жалезны купал»[18].
У 2012 року да 12 сакавіка тэрарысты зьдзейсьнілі 85 абстрэлаў, 185 ракет, у выніку 5 чалавек параненыя. 61 ракета зьбітая сыстэмай «Жалезны купал»[18]. Паводле ацэнкі ВПС ААІ, на 12 сакавіка «сыстэма СПА „Жалезны купал“ за трое зь лішкам содняў ракетных абстрэлаў перахапіла 85% ракет, якія маглі трапіць па населеных пунктах»[19]. Да лістападу 2012 року колькасьць зьбітых ракетаў склала болей за 400[20][21].
У час апэрацыі «Слуп абароны» ў лістападзе 2012 року сыстэма перахапіла 421 ракету, выпушчаную па ізраільскай тэрыторыі з Сэктару Газа[22].
Remove ads
На ўзбраеньні
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads