Паласа Газы

край Палестынскай аўтаноміі Ізраілю From Wikipedia, the free encyclopedia

Паласа Газы
Remove ads

Паласа Газы[1] (іўр. רצועת עזה) — край Палестынскай аўтаноміі Ізраілю на ўсходнім узьбярэжжы Міжземнага мора, які мяжуе з Эгіптам на паўднёвым захадзе на працягу 11 кілямэтраў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Межавала з акругамі Ізраілю на ўсходзе і на поўначы, маючы агульную мяжу ў 51 км зь імі і Эгіптам. Працягласьць з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 41 км, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — ад 6 да 12 км, плошча — 365 км². Насельніцтва — больш за 2 млн чалавек[2]. Сталіца — места Газа. Разам з Заходнім берагам ракі Ярдан утварае Палестынскую аўтаномію.

У пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі Газа ўваходзіла ў склад Сырыйскага вілаету. Пасьля Другой сусьветнай вайны паводле Пляну ААН па падзеле Палестыны была аднесеная ў склад тэрыторыі, прызначанай для стварэньня арабскай дзяржавы. Пасьля араба-ізраільскай вайны 1948—1949 рокаў рэгіён акупаваны Эгіптам (1948—1967), пасьля Шасьцідзённай вайны — Ізраілем. У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіраваньня рэгіёну Газы праз Палестынскую аўтаномію. З 2007 году ў выніку перавароту рэгіён дэ-факта кантралюецца «Рухам ісламскага супраціву», пасьля чаго Ізраіль і Эгіпет ўвялі санкцыі супраць Палестынскай аўтаноміі і перакрылі свае граніцы з Газай. У 2012 годзе Генэральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў дала Палестыне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[3]. Паласа Газы разам з заходнім берагам ракі Ярдан зьяўляюцца часткай палестынскай тэрыторыі, вызначанай у нарвэскіх пагадненьнях і рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН 1860[4].

Паводле зьвестак 2023 году рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,07%[2] — 41-ы ў сьвеце паводле хуткасьці і адзін з найбольш густанаселеных у сьвеце. Пераважную частк насельніцтва складалі мусульмане-суніты. Па інфармацыі Палестынскага цэнтральнага статыстычнага бюро, узровень беспрацоўя склаў у 2023 року 46%, а сярод моладзі — ~70%.

Нягледзячы на вывад ізраільскіх войскаў у 2005 року і вынас ізраільскіх паселішчаў, Арганізацыя аб’яднаных нацыяў, большасьць дзяржаваў і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму лічаць тэрыторыю акупаванай: Ізраіль кантралюе паветраную і марскую прастору, а таксама шэсьць зь сямі наземных пагранічных пераходаў Газы. Ён пакінуў за сабой права ўводзіць на тэрыторыю паласы войска пры патрэбе і ўвёў буфэрную зону з боку Газы.

Remove ads

Мінуўшчына

Тэрыторыя сучаснага паласы Газы знаходзілася ва ўладаньнях Асманскай імпэрыі. Па сканчэньні Першай сусьветнай вайны і падзеле Асманскай імпэрыі да 1948 року існаваў Брытанскі мандат у Палестыне.

У часе араба-ізраільскай вайна (1948) дзясяткі тысячаў бежанцаў уцяклі ў Паласу Газы. Напрыканцы вайны 25% арабскага насельніцтва Мандатнай Палестыны пражывалі ў Газе, хоць ейная плошча складае толькі 1% усёй тэрыторыі. Пасьля ізраільска-эгіпецкага замірэньня 24 лютага 1949 року была праведзеная лінія разьмежаваньня ізраільскіх і эгіпецкіх войскаў, а таксама мяжа між Газай ды Ізраілем.

У часе Суэцкага крызісу 1956 року Ізраіль заняў Газу і Сынайскі паўвостраў, пасьля чаго ўчыніў разаніну бежанцаў у лягеры Рафах. У сакавіку 1957 року пад міжнародным ціскам сышлі з занятых тэрыторыяў. Да 1967 Паласа Газы фактычна знаходзілася пад кантролем Эгіпту. У часе Шасьцідзённай вайны Армія абароны Ізраілю захапіла гэтую тэрыторыю і пачала засноўваць уласныя паселішчы. У 1967—2005 роках Ізраіль стварыў у Паласе Газы 21 паселішча.

Пасьля эгіпецка-ізраільскай мірнай дамовы 1979 року між Газай і Эгіптам быў усталяваны гэтак званы Філядэльфійскі калідор — 100-мэтровая буфэрная зона з мэтай пазьбяганьня дастаўкі ўзбраеньняў у Паласу.

У 1987 року ў Газе пачаўся шэраг пратэстаў і сутычак з вайскоўцамі, вядомы як Першая інтыфада. Акцыі грамадзянскага супраціву цягнуліся да Мадрыдзкай канфэрэнцыі 1991 року.

У 1994 паводле падпісаных у Осьлё дамоўленасьцяў Ізраіль пачаў перадаваць уладу ў Паласе Газы палестынцам. Ізраільскія войскі сышлі з гарадоў, пакінуўшы пад уласным кантролем вайсковыя базы. У 1995 року Ізраіль і Арганізацыя вызваленьня Палестыны (АВП) падпісалі другое пагадненьне, паводле якога ўлада Палестынскай адміністрацыі распаўсюджвалася на большасьць местаў Заходняга берагу Ярдана. Да 1996 року дзеля бясьпекі Ізраіль паставіў на сваім баку бар’ер. Але ў верасьні 2000 року з пачаткам Другой інтыфады палестынцы яго разбурылі.

Інтыфада пачалася пасьля зрыву Кэмп-Дэйвідзкага саміту і візыту лідэра ізраільскай апазыцыі Арыеля Шарона ў комплекс Аль-Акса на Храмавай гары ў Ерусаліме. У гэтую інтыфаду арабы, у прыватнасьці «Рух ісламскага супраціву» ды Палестынскі ісламскі джыхад, упершыню запускалі на ізраільскія гарады ракеты і бомбы, забіваючы пераважна мірных жыхароў. Ізраільская армія адказала кропкавымі ліквідацыямі, танкавымі і паветранымі нападамі. Колькасьць ахвяраў у гэтай вайне была значна большай, чым у параўнальна мірнай Першай інтыфадзе. У сьнежні 2001 — чэрвені 2001 Ізраіль узнавіў бар’ер на мяжы з Газай, а ў 2004 пачаў узводзіць падобны бар’ер на эгіпецкай граніцы. Пад кантролем Ізраілю застаюцца паўночныя межы Паласы Газы, ягоныя тэрытарыяльныя воды і паветраная прастора, а Эгіпет кантралюе паўднёвую мяжу.

У 2005 року ізраільскі парлямэнт у аднабаковым парадку прыняў рашэньне пра сыход з Газы ізраільскіх паселішчаў, у выніку жыды былі вымушаныя зьехаць адтуль у Ізраіль. Таксама ізраільскія войскі сышлі і зь Філядэльфійскага калідору, які абавязаўся кантраляваць Эгіпет. Пасьля гэтага ўлада ў Газе паводле пагадненьняў, падпісаных у Осьлё, перайшла да Палестынскай аўтаноміі. Нягледзячы на сыход, Арганізацыя аб’яднаных нацый, Эўрапейскі Зьвяз і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі дагэтуль лічаць Газу акупаванай Ізраілем.

На парлямэнцкіх выбарах 2006 року большасьць месцаў у Палестынскай аўтаноміі атрымаў «Рух ісламскага супраціву», які адмовіўся выконваць усе ранейшыя пагадненьні зь Ізраілем. Тады міжнародная супольнасьць спыніла гуманітарную дапамогу, і многія арабы вымушаныя былі пакінуць Паласу Газы. Між тым пачалася ўнутраная барацьба «Руху ісламскага супраціву» з Фатахам. Толькі за два гады (2006—2007) ад гэтых сутычак загінулі больш за 600 арабаў. У 2007 року «Рух ісламскага супраціву» адваяваў уладу ў Паласе Газы ў «Руху за народнае вызваленьне Палестыны» («РНВП»). У адказ прэзыдэнт Палестынскай нацыянальнай адміністрацыі Махмуд Абас увёў надзвычайнае становішча, распусьціў сфармаваны па выбарах урад нацыянальнага адзінства і сфармаваў новы без удзелу «Руху ісламскага супраціву». Эгіпет, Саудаўская Арабія і Ярданія прызналі яго «адзіным законным палестынскім урадам», а Эгіпет перанёс сваю амбасаду з Газу на Заходні бераг. Ізраіль з Эгіптам разам перакрылі межы з Газай.

У 2008 року «Рух ісламскага супраціву» часткова разбурыў бар’ер на мяжы з Эгіптам у Рафагу. У лютым ёе атакаваў ракетамі ізраільскія гарады. У адказ ізраільская армія правёў апэрацыю ў Паласе Газы, забіўшы больш за 110 і параніўшы каля 350 палестынцаў.

У сьнежні 2008 року ў адказ на ракетныя ўдары Ізраіль пачаў наземную апэрацыю ў Газе, зьнішчаючы збудаваньні, дзе захоўвалася зброя тэрарыстаў. У 22-дзённай спэцыяльнай апэрацыі загінулі ад 1100 да 1400 палестынцаў і 13 ізраільцянаў.

5 чэрвеня 2014 «Рух за народнае вызваленьне Палестыны» падпісаў пагадненьне з «Рухам ісламскага супраціву». 12 чэрвеня на Заходнім беразе Ярдану «Рух ісламскага супраціву» выкраў і забіў жыдоўскіх падлеткаў. Ізраільскія вайскоўцы пачалі арышты падазраваных, а «Рухам ісламскага супраціву» у адказ абстраляў ракетамі з Паласы Газы ізраільскія гарады. Тады Ізраіль правёў у Газе апэрацыю «Непарушная скала».

7 кастрычніка 2023 року «Рух ісламскага супраціву» атакаваў паўднёвы захад Ізраілю з Паласы Газы, забіўшы прынамсі 1300 мірных жыхароў і ўзяўшы ў закладнікі яшчэ ня менш за 236. Тады 9 кастрычніка Ізраіль абвясьціў вайну з поўнай блякадай Газы.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads