Сдэрот
места ў Паўднёвай акрузе Ізраілю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сдэро́т ( He-Sederoth.ogg ; па-габрэйску: שְׂדֵרוֹת, па-арабску: سديروت) — места ў Паўднёвай акрузе Ізраілю, за 15 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад Ашкелону, за 1 км ад сэктару Газа.
Remove ads
Мінуўшчына
Назва ў перакладзе з іўрыту азначае «праспэкт», «бульвар» і дадзеная ў гонар Жыдоўскае нацыянальнае фундацыі, якая ладзіла пасадкі дрэваў (алеі ўздоўж дарог) у рамках праграмы засваеньня і засяленьня паўночнай часткі пустыні Негеў. Рокам заснаваньня Сдэроту лічыцца 1951, калі тут, побач з кібуцам Нір-‘Ам, пачалі сяліцца ў палатках выхадцы з Ірану, Курдыстану), Марока і, у меншай ступені, Тунісу). Пазьней у паселішчы збудавалі баракі («ма‘бару»), і яно атрымала назву Ма‘бэрэт-Гевім — Дорат; да яго далучыліся рэпатрыянты з Паўночнай Афрыкі і Румыніі. У 1996 року Сдэрот атрымаў мескія правы.
Remove ads
Адукацыя
Дзейнічаюць 14 школаў з 3578 навучэнцамі, коледж і ешыва. Усе навучальныя ўстановы і ўсе 120 аўтобусных прыпынкаў маюць узмоцненую абарону ад ракетаў[2].
Прамысловасьць
У Сдэроце знаходзіцца буйная прамысловая зона — прадпрыемствы па вытворчасьці, сартаваньні і пакаваньні харчовых прадуктаў, мэталаапрацоўчыя, тэкстыльныя, кабельныя й іншыя фабрыкі. Некаторыя жыхары занятыя на нафтавых распрацоўках паблізу.
Аднак паводле сацыяльна-эканамічных паказьнікаў Сдэрот займае адно з апошніх месцаў у Ізраілі. Так, беспрацоўе сярод мясцовага насельніцтва складае больш за 20%, а ўзровень заробку ці не ўдвая меншы за сярэдні паказьнік па краіне. Прычынай гэтага зьяўляюцца пастаянныя абстрэлы з боку сэктару Газа.
Транспарт
Інтыфада

З-за непасрэднай блізкасьці да мяжы з сэктарам Газа (да найбліжэйшага места Бэйт-Ханун 4 км) Сдэрот пэрыядычна трапляе пад абстрэл саматужнымі ракетамі кшталту «Касам». Ізраільскі ўрад усталяваў у месьце сыстэму раньняга апавяшчэньня, аднак яна малаэфэктыўная з прычыны таго, што папярэджвае пра атаку ракеты максымум за 15 сэкундаў да яе падзеньня. Ізраільскае войска пэрыядычна ладзіць прэвэнтыўныя апэрацыі ў сэктары Газа, зьнішчаючы агнявыя пазыцыі тэрарыстаў і майстэрні па вытворчасьці ракетаў.
На знак салідарнасьці з жыхарамі нацыянальная авіякампанія El Al дала аднаму са сваіх ляйнэраў Boeing 777 (4X-ECE) назву «Сдэрот»[3][4].
Remove ads
Гарады-сябры
- Антані
- Цэлендорф (Бэрлін)[5]
Ураджэнцы і жыхары
- Амір Пэрэц, былы міністар абароны
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads