Жалудоцкі пасялковы савет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Жалудоцкі пасялковы савет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Жалудок.

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 году створаны Жалудоцкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Фарны Канец. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году цэнтар сельсавету перанесены ў мястэчка Жалудок[1]. З 17 красавіка 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну.

17 студзеня 1969 году да сельсавету далучаная частка скасаванага Дубраўскага сельсавету. 20 лістапада 1973 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя ў падпарадкаваньне Жалудоцкаму пасялковаму савету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[2].

26 лютага 2013 году Жалудоцкі пасялковы савет рэарганізаваны ў сельсавет[3].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва пассавету паводле перапісу 2009 году (24 населеныя пункты без Жалудка) — 1577 чалавек[4], зь іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — расейцы[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads