Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мажэйкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Вялікае Мажэйкава.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Гардзеевецкі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Гардзееўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

5 чэрвеня 1959 году ў склад сельсавету з Агародніцкага сельсавету перададзена вёска Дзярванцы[1].

З 17 красавіка 1962 году ў складзе Шчучынскага раёну. 23 сакавіка 1964 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавету.

1 жніўня 1966 году перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавету з Шчучынскага сельсавету перададзены вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасьць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы[3].

20 лістапада 1973 году да сельсавету далучана частка скасаванага Жалудоцкага сельсавету (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)[4].

27 сьнежня 2016 году ў склад Васілішкаўскага сельсавету перададзена вёска Нарчы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 2404 чалавекі[6], зь іх 48,5 % — беларусы, 46,2 % — палякі, 4,0 % — расейцы[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads