Жаночая зборная Беларусі па тэнісе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жаночая зборная Беларусі па тэнісе — тэнісная каманда, якая прадстаўляе Беларусь у Фэд-кубку. Склад каманды вызначае Беларуская тэнісная фэдэрацыя.
Remove ads
Мінуўшчына
Упершыню Беларусь выступіла асобнай камандай на Кубку фэдэрацыі 1994 року, дайшоўшы да 1 кола Сусьветнае групы.
У 1999 року дзякуючы перамозе над Вэнэсуэлай Беларусь выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак ужо ў наступным сэзоне пакінула яе. Толькі праз чатыры гады адбыўся выхад у плэй-оф, аднак у ім беларускі саступілі славачкам.
Чарговы шанец здарыўся толькі ў 2011 року, калі Беларусь займела 4-х тэнісістак у топ-200[1]. Зь іхнім удзелам зборная перамагла Эстонію і выйшла ў 2-ю Сусьветную групу, аднак, саступіўшы зборным ЗША і Швайцарыі, зноў вярнулася ў 1-ю групу Эўраафрыканскае зоны. Толькі ў 2015 року перамога над Японіяй вярнулася Беларусь у 2-ю Сусьветную групу.
Нават без свайго наймацнейшага гульца, Вікторыі Азаранкі, беларуская зборная ў розыгрышы Кубка-2016 перамагла зборную Канады і выйшла ў плэй-оф, дзе перамога 3:2 над Расеяй упершыню вывела Беларусь у найвышэйшы дывізіён.
Remove ads
Гульцы
Рок | Склад | |||
1994 | Натальля Зьверава | Тацяна Ігнацьева | ||
1995 | Натальля Зьверава | Тацяна Ігнацьева | ||
1996 | Натальля Зьверава | Тацяна Ігнацьева | Вольга Барабаншчыкава | |
1997 | Натальля Зьверава | Вольга Барабаншчыкава | ||
1998 | Натальля Зьверава | Вольга Барабаншчыкава | Надзея Астроўская | |
1999 | Натальля Зьверава | Вольга Барабаншчыкава | Тацяна Пучак | Надзея Астроўская |
2000 | Надзея Астроўская | Вольга Барабаншчыкава | Тацяна Пучак | |
2001 | Тацяна Пучак | Вольга Барабаншчыкава | Надзея Астроўская | Алена Ярышка |
2002 | Тацяна Пучак | Надзея Астроўская | Вольга Барабаншчыкава | Натальля Зьверава |
2003 | Тацяна Пучак | Вольга Барабаншчыкава | Надзея Астроўская | Тацяна Уварава |
2004 | Тацяна Пучак | Тацяна Уварава | Настасься Якімава | Дар’я Кустава |
2005 | Тацяна Пучак | Кацярына Дзегалевіч | Настасься Якімава | Вікторыя Азаранка |
2006 | Настасься Якімава | Вікторыя Азаранка | Тацяна Пучак | Кацярына Дзегалевіч |
2007 | Вікторыя Азаранка | Настасься Якімава | Тацяна Пучак | Ксенія Мілеўская |
2008 | Вольга Гаварцова | Тацяна Пучак | Дар’я Кустава | Іма Богуш |
2009 | Вікторыя Азаранка | Вольга Гаварцова | Кацярына Дзегалевіч | Тацяна Пучак |
2010 | Вікторыя Азаранка | Вольга Гаварцова | Кацярына Дзегалевіч | Тацяна Пучак |
2011 | Вікторыя Азаранка | Вольга Гаварцова | Дар’я Кустава | Тацяна Пучак |
2012 | Вікторыя Азаранка | Настасься Якімава | Вольга Гаварцова | Дар’я Кустава |
Вольга Гаварцова | Дар’я Кустава | Аляксандра Сасновіч | Дар’я Лебешава | |
2013 | Ілона Крамень | Аляксандра Сасновіч | Лідзія Марозава | Кацярына Дзегалевіч |
2014 | Вольга Гаварцова | Аляксандра Сасновіч | Ілона Крамень | Ірына Шымановіч |
2015 | Вікторыя Азаранка | Аляксандра Сасновіч | Вольга Гаварцова | Вера Лапко |
2016 | Вольга Гаварцова | Аляксандра Сасновіч | Вера Лапко | Ніка Шыткоўская |
Вікторыя Азаранка | Вольга Гаварцова | Аляксандра Сасновіч | Арына Сабаленка | |
2017 | Аляксандра Сасновіч | Арына Сабаленка | Вера Лапко | Лідзія Марозава |
Remove ads
Вынікі
Паказаныя толькі гульні ў Сусьветнай групе, плэй-оф Сусьветнай групы, 2-й Сусьветнай групе і плэй-оф 2-й Сусьветнай групы.
1994—1999
2000—2009
2010—2017
Глядзіце таксама
- Мужчынская зборная Беларусі па тэнісе
- Кубак Фэдэрацыі па тэнісе
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads