Жаночая зборная Летувы па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Жаночая зборная Летувы па баскетболе
Remove ads

Жаночая зборная Летувы па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Летуву на міжнародных баскетбольных турнірах. Кіруецца Летувіскай баскетбольнай фэдэрацыяй.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Баскетбол упершыню трапіў у Летуву, калі гэтай гульні было ўжо 30 гадоў. Спачатку выкарыстоўваўся нямецкі варыянт гульні, а не паўночнаамэрыканскі, вынайдзены Джэймзам Нэйсьмітам. Кошыкі мацаваліся да слупоў бяз бортаў, а гульня ладзілася на велізарнай пляцоўцы[1]. Жанчыны пачалі гуляць у баскетбол у Летуве раней за мужчынаў, але першы афіцыйны матч быў згуляны мужчынамі 23 красавіка 1922 году. Першы афіцыйны матч сярод жанчынаў у краіне адбыўся 10 верасьня таго ж году. На першым чэмпіянаце Эўропы 1938 году, які ладзіўся ў Рыме, жаночая каманда Летувы стала срэбраным прызэрам першынства. Галоўным трэнэрам каманды быў Фэліксас Краўчунас, які ўжо быў добра вядомы сваімі дасягненьнямі ў складзе мужчынскай зборнай.

Thumb
Зборная Летувы на чэмпіянаце Эўропы 1938 году.

Па Другой сусьветнай вайне СССР акупаваў Летуву і прымусіў ейных гульчых гуляць у складзе зборнай гэтай краіны. Найлепшыя летувіскія спартоўкі ў складзе савецкай каманды выйгралі некалькі тытулаў. Найбольш вядомымі летувіскімі баскетбалісткамі за савецкім часам былі Ангеле Рупшэне, якая ўзяла першыя два залатыя алімпійскія мэдалі ў 1976 і 1980 гадах, а таксама стала чэмпіёнкай сьвету ў 1971 і 1975 гадах, а таксама Віда Бэсэлене, якая атрымала алімпійскае золата ў 1980 годзе і стала чэмпіёнкай сьвету 1983 году. Іншымі выбітнымі летувіскамі ў складзе зборнай былі Юраце Дактарайце, Ларыса Вінчайце і Рамонка Шыдлаўскайце[2].

Жаночая зборная Летувы вярнулася ў ФІБА толькі на чэмпіянаце Эўропы 1995 году, дзе каманда фінішавала на 5-м радку[3]. Найбольшага посьпеху каманда дасягнула праз два гады на Эўрабаскеце 1997 году, калі нацыянальная каманда, ачоленая Відасам Гедвіласам, стала чэмпіёнам Эўропы на турніры ў Будапэшце. Праз год дружына ўзяла ўдзел у чэмпіянаце сьвету 1998 году. Летувіскі зазналі паразу ў чвэрцьфінале зборнай Бразыліі зь лікам 70:72, спыніўшыся на пятым радку. На чэмпіянаце Эўропы 1999 году зборная заняла 6-е месца і ня здолела кваліфікавацца на летнія Алімпійскія гульні 2000 году. На чэмпіянаце Эўропы 2001 году летувіская зборная трапіла ў чацьвёрку найлепшых камандаў турніру, дзякуючы чаму атрымала запрашэньне на чэмпіянат сьвету 2002 году. Там баскетбалісткі згулялі восем матчаў, атрымаўшы перамогі ў трох зь іх — супраць зборных Тайваню, Кубы і Югаславіі. Фінішавала каманда на 11-м месцы. Такі вынік не задаволіў фэдэрацыю, у выніку чаго Гедвілас страціў сваю пасаду. У наступныя гады летувіскі няблага выступалі на чэмпіянатах Эўропы і траплялі на сусьветныя пяршынствы. Сапраўдным фіяска скончыўся Эўрабаскет 2009 году, дзе спартоўкі нават ня здолелі прасунуцца ў раўнд плэй-оф. На чэмпіянаце Эўропы 2015 году баскетбалісткі выбылі з турніру ў чвэрцьфіналу, саступіўшы зборнай Беларусі зь лікам 66:68.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads