Жардан Вэрэту
францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жарда́н Марсэ́ль Жыльбэ́р Вэрэту́ (па-француску: Jordan Marcel Gilbert Veretout; нар. 1 сакавіка 1993 году) — францускі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Арабі» і нацыянальнай зборнай Францыі. Ёсьць выхаванцам клюбу «Нант», у якім пачаў прафэсійную кар’еру. Пасьля ангельскай «Астан Вілы» і часу ў арэндзе ў францускім «Сэнт-Эт’ене», Вэрэту пяць гадоў правёў у Італіі, дзе гуляў за «Фіярэнтыну» і «Рому». У жніўні 2022 году далучыўся да «Алімпіку», склаўшы трохгадовую працоўную ўгоду. Клюбу гулец каштаваў 11 млн эўра[3]. 4 верасьня 2024 году зьмяніў марсэльскі «Алімпік» на ліёнскі. Марсэльцы за трансфэр гульца атрымалі 3 мільёны эўра, а яшчэ 3 мільёны эўра магчымымі бонусамі ды мажлівасьць атрымаць 25% ад наступнага продажу футбаліста[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Рома»:
- Пераможца Лігі канфэрэнцыяў: 2022
Францыя:
- Пераможца Лігі нацыяў УЭФА: 2021
- Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads