Вітаўскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітаўскі раён (па-ўкраінску: Вітовський район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Мікалаеўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар — места Мікалаеў.
Remove ads
Гісторыя
Раён утвораны ў 1939 року. Раённым цэнтрам зрабілася сяло Богаяўленскае, перайменаванае таго ж року ў сяло Кастрычніцкае (да 1789 року — Вітаўка). У 1972 року Жаўтнэвае ўлучылі ў склад Мікалаева.
Геаграфія
Асноўная рака — Паўднёвы Буг. Заходнюю частку раёну амываюць воды Бускага ліману, праз паўночна-заходнюю яго частку цячэ рака Інгул. Цэнтральная ды паўднёвая часткі раёну маюць шчыльную сетку каналаў Інгулецкай абрашальнай сыстэмы, магістральны канал якой падзяляе раён практычна напалову.
Насельніцтва
Усяго ў раёне 52,6 тыс. жыхароў (станам на 01.10.2006), у тым ліку мужчынаў — 24,8 тыс. чал., жанчын — 27,8 тыс. чал., колькасьць пэнсыянэраў — 14,5 тыс. чал. (27,6% ад агульнай колькасьці жыхароў), шчыльнасьць насельніцтва (на 1 км²) — 36 асобаў.
Нацыянальны склад насельніцтва: украінцы — 85,1% , расейцы — 10,9%, беларусы — 1,3% (паводле Ўсеукраінскага перапісу, праведзенага ў сьнежні 2001 року).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
У складзе раёну 44 населеных пункты, Вітаўская раённая рада, 19 сельскіх радаў ды 2 местачковыя рады.
Вонкавыя спасылкі
- Вітаўская раённая рада (укр.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads