Жукаўскі раён (Бранская вобласьць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жу́каўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўначы Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Жукаўка.
Remove ads
Геаграфія
Плошча раёну — 1114 км². Асноўныя рэкі — Дзясна, Вецьма.
Гісторыя
Раён быў утвораны ў 1929 годзе. 5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюма Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Жукаўскі раён.
Дэмаграфія
Насельніцтва раёну складае 39 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх умовах жывуць каля 19 тыс. Усяго налічваецца 89 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча:
- Жукаўскае мескае паселішча
Сельскія паселішчы:
- Грышынаслабадзкое сельскае паселішча
- Заборска-Мікольскае сельскае паселішча
- Крыжынскае сельскае паселішча
- Леташніцкае сельскае паселішча
- Оўстускае сельскае паселішча
- Ржаніцкае сельскае паселішча
- Трасьнянскае сельскае паселішча
- Хадзіловіцкае сельскае паселішча
- Шамордзінскае сельскае паселішча
Remove ads
Эканоміка
Прамысловасьць канцэнтруецца ў райцэнтры Жукаўка.
Славутасьці
- Сядзібна-паркавы комплекс Цютчавых і царква Ўсьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў в. Оўстуг.
Вонкавыя спасылкі
Жукаўскі раён (Бранская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads