Жундыяі
горад у Бразыліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жундыяі́ (па-партугальску: Jundiaí) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Знаходзіцца за 57 км на поўнач ад Сан-Паўлу. Паводле стану на 2020 году насельніцтва гораду складала каля 423 тысяч чалавек.
Remove ads
Гісторыя
На думку мясцовых гісторыкаў першымі калянізатарамі ў гэтым рэгіёне былі Рафаэл дэ Алівэйра і Пэтранільля Радрыгес Антунэс, які зьбеглі ў 1615 годзе з Сан-Паўлу з палітычных чыньнікаў. Афіцыйна населены пункт паўстаў 14 сьнежня 1655 году, атрымаўшы статус вёскі. Назва паселішча паходзіць з мовы тубыльцаў-тупі. У канцы XIX і пачатку XX стагодзьдзяў у горад прыехала вялікая колькасьць італьянскіх імігрантаў. У выніку гэтага большасьць насельніцтва места мае італьянскае паходжаньне, сягаючы да 75%[2]. Сярод іншых этнічных групаў вылучаюцца партугальцы, гішпанцы, немцы, а таксама невялікая колькасьць жыхароў вугорскага і славянскага паходжаньня. Апошнім часам колькасьць насельніцтва павялічваецца ў асноўным празь міграцыю ў места бразыльцаў з Сан-Паўлу, якія шукаюць лепшых умоваў жыцьця.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads