Жыль Вільнёў

канадзкі аўтагоначнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Жыль Вільнёў
Remove ads

Жазэф Жыль Анры Вільнёў (па-француску: Joseph Gilles Henri Villeneuve; 18 студзеня 1950 — 8 траўня 1982) — канадзкі гоначнік Формулы-1, які шэсьць сэзонаў выступаў за каманду Фэрары.

Хуткія факты Нарадзіўся, Памёр ...

Прафэсійную кар’еру пачаў у гонках на сьнегаходах у родным Квэбэку. Пасьля гэтага перайшоў у Формулу Атлянтык, дзе перамог у чэмпіянатах ЗША і Канады 1976 року, а ў 1977 далучыўся да каманды Формулы-1 Макларэн. У гэтым жа сэзоне ён перайшоў у Фэрары, выступіў у двух апошніх гран-пры і застаўся ў італьянскай камандзе да сваёй сьмерці. За гэты час заваяваў шэсьць Гран-пры, а ў 1979 стаў другім па выніках чэмпіянату пасьля свайго паплечніка Джодзі Шэктэра.

Падчас кваліфікацыі Гран-пры Бэльгіі 1982 году на хуткасьці 230 км/г сутыкнуўся з аўтамабілем Ёхена Маса і пазьней памёр з прычыны траўмаў.

Ягоны сын Жак Вільнёў таксама стаў гоначнікам Формулы-1, першым і адзіным канадцам, хто заваяваў тытул чэмпіёна сьвету.

Remove ads

Заўвагі

  1. Усутыч да 1990 ня ўсе здабытыя гоначнікам балы улічваліся ў чэмпіянаце (глядзіце пра гэта ў сыстэме налічэньня пунктаў у Формуле-1). Лік бяз дужак - улічаныя ў чэмпіянатах пункты; у дужках - фактычна заваяваныя[4]

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads