Жылінскі край

край Славаччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Жылінскі край
Remove ads

Жылінскі край (па-славацку: Žilinský kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Жыліна. Плошча края складае 6753 км², насельніцтва 697 502 (2009). Разьмешчаны на паўночным захадзе Славаччыны і складаецца з 11 раёнаў:

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Жылінскі край па ўсёй тэрыторыі пакрыты гарамі, што адносяцца да Заходніх Карпатаў: Яварнікі, Малая й Вялікая Фатра на захадзе, Ораўска Магура, Нізкія й Заходнія Татры на ўсходзе рэгіёну. Увесь край знаходзіцца на тэрыторыі басэйну ракі Ваг зь яе прытокамі: левыя — Тур’ец і Райчанка; правыя — Бэла, Орава й Кісуца. На тэрыторыі краю разьмясьціліся нацыянальныя паркі «Малая Фатра», «Вялікая Фатра», «Нізкія Татры», а таксама запаведнікі «Стражаўскэ врхі», «Кісуцэ» й «Горна Орава».

Жылінскі край мяжуе на ўсходзе з Прэшаўскім, на поўдні з Банскабыстрыцкім, на паўднёвым захадзе з Трэнчынскім краямі, на поўначы з Польшчай і Чэхіяй.

Remove ads

Сьпіс раёнаў

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads