Трэнчынскі край
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Трэ́нчынскі край (па-славацку: Trenčiansky kraj) — адзін з васьмі краёў Славаччыны з адміністрацыйным цэнтрам у Трэнчыне.
Remove ads
Геаграфія
Трэнчынскі край разьмешчаны на паўночным захадзе Славаччыны. Насельніцтва краю сягае 600 тыс. чалавек. Па тэрыторыі рэгіёну праходзяць шэраг горных ланцугоў: Малыя Карпаты на паўднёвым захадзе, Белыя Карпаты на паўночным захадзе, Яварнікі на поўначы, Стражаўскэ врхі ў цэнтры, Поваскі Інавец на поўдні, Утачнік на паўднёвым усходзе й горы Ж’яр на ўсходзе краю. Невялікія часткі гор Малая Фатра й Крэмніцкэ вэрхі таксама перасякаюць рэгіён. Найвялікшыя рэкі — Ваг на захадзе краю й Нітра на паўднёвым усходзе. Трэнчынскі край мяжуе з Жылінскім краем на паўночным усходзе і ўсходзе, Банскабыстрыцкім краем на паўднёвым усходзе, Нітранскім на поўдні, Трнаўскім на поўдні й паўднёвым захадзе, Чэхіяй на захадзе й паўночным захадзе.
Remove ads
Дэмаграфія
Шчыльнасьць насельніцтва складае 214 чалавек на км², што вышэй за сярэдні славацкі паказьнік у 110 чалавек. Такім чынам край займае другое пасьля Браціславы месца. Найбуйнейшыя месты краю — Трэнчын, Прэвідза, Поваска Быстрыца. У адносінах да нацыянальнага складу край зьяўляецца гамагенным — 97,3% насельніцтва назвалі сябе славакамі (астатнія лічацца чэхамі)[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads