Жэром Баатэнг
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэром Баатэнг (па-нямецку: Jérôme Boateng; нар. 3 верасьня 1988 году, Бэрлін, ФРН) — нямецкі футбаліст ганскага паходжаньня, які выступае на пазыцыі абаронцы. Гулец нацыянальную зборную Нямеччыны. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2010 году й чэмпіён сьвету 2014 году.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Баатэнг зьяўляецца цэнтральным абаронцам, валодае магутным целаскладам і высокім ростам, што дазваляе яму вельмі добра гуляць «на другім паверсе». Ён пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Тэніс Барусія Бэрлін», а ў цяперашні час гуляе ў «Баварыі».
Кар’ера ў зборнай
У зборнай Нямеччыны дэбютаваў 10 кастрычніка 2009 году ў матчы супраць Расеі ў Маскве, аднак быў выдалены ў дэбютным матчы.
Дасягненьні
«Манчэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2011
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2013, 2014, 2016, 2019, 2020
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012, 2020
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013, 2020
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2013, 2020
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013, 2020
Нямеччына:
- Чэмпіён сьвету: 2014
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads