Жэрчычы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Жэ́рчычы (па-польску: Żerczyce, па-падляску: Žýrčyčy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 693.
Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Дзьмітра Салунскага на месцы). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Маткі Боскай Чанстахоўскай у Нурцы-Станцыі[3]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя

Паводле мясцовай царкоўнай хронікі ўзьнікненьне першай царквы ў Жэрчычах датуецца 1001 годам, калі пасьля бітвы князя Ўладзімера зь яцьвягамі быў пабудаваны невялікі гарадок[4]. Вёска вялікакняскіх мужыкоў існавала тут праўдападобна ў 15 ст., але першыя пісьмовыя зьвесткі пра яе паходзяць толькі з 1545 г., калі была падзеленая паміж 3 маёнткамі, 1 зь іх падпарадкоўваўся непасрэдна мельніцкаму старасту. Вёска была моцна зьнішчаная ў час швэдзкіх войнаў 17 ст. і была заселеная новымі жыхарамі[5]. Сёньняшняя парафіяльная царква была пабудаваная ў 1872 г., а могілкавая капліца сьв. Веры, Надзеі і Любоўі ў 1873 годзе. У міжваенны пэрыяд Жэрчычы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 271 жыхароў (19 каталікоў, 248 праваслаўных, 4 габрэі; 27 жыхароў было запісаных палякамі, 240 беларусамі і 4 жыдамі)[6]. У час савецка-нямецкіх баёў 22 ліпеня 1944 г. парафіяльная царква была амаль поўнасьцю зьншчаная і адбудоўвалася да 1951 году.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads