ЗАКСА Кэндзежын-Козьле
польскі валейбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ЗАКСА (па-польску: ZAKSA) — польскі валейбольны клюб зь места Кэндзежын-Козьле. Быў заснаваны ў 1994 годзе.
Гісторыя
«Мастасталь» быў заснаваны 8 сакавіка 1994 году ў Кэндзежыне-Козьле. Каманда таго часу складалася з былых гульцоў «Хэміка», які спыніў сваё існаваньне ў 1993 годзе. У 1995 годзе каманда пад кіраўніцтвам Лешака Мілеўскага выйшла ў найвышэйшую польскую валейбольную лігу.
У 1997 годзе клюб з Кэндзежына-Козьле, згуляўшы ўсяго толькі два сэзоны ў лізе, быў блізкі да здабыцьця свайго першага тытула, але каманда саступіла ў фінале чанстахоўскай АЗС. Абодва клюбы амаль кожны сэзон змагаліся за найвышэйшыя трафэі Польшчы, у выніку чаго ўзьнікла доўгае суперніцтва паміж імі ў наступныя гады. У 1998 годзе каманда, ачоленая Янам Сухам упершыню ў гісторыі клюбу сталі чэмпіёнамі краіны[1]. У наступным сэзоне, не зважаючы на тое, што «Мастасталь» дакрочыў да фіналу лігі, ён ня здолеў абараніць чэмпіёнскі тытул і быў вымушаны аддаць належнае АЗС. У тым жа годзе каманда таксама дэбютавала ў Лізе чэмпіёнаў, дзе «Мастасталь» заняла апошні радок у сваёй групе і ня выйшла ў паўфінал. З Вальдэмарам Успанялым на трэнэрскай пасадзе клюб стаў дамінуючай сілай у лізе, выйграўшы 4 чэмпіянаты Польшчы запар (2000, 2001, 2002, 2003) і тры Кубкі Польшчы (2000, 2001, 2002). Гэты час часта называюць залатым векам «Мастасталі». Пасьля чарговай перамогі ў чэмпіянаце ў 2003 годзе «Мастасталь» ня здолела ўтрымаць двух гульцоў нацыянальнай зборнай, то бок Сэбастыян Сьвідэрскі пастанавіў пакінуць клюб і працягнуць кар’еру ў Італіі, а Павал Папке далучыўся да клюбу-суперніка з Ольштына. Сышоў з каманды і трэнэр Успанялы.
З гэтага часу вынікі каманды пагоршыліся, яны больш не разглядаліся як фаварыты турніру. Перад сэзонам 2007—2008 гадоў група Азоты стала асноўным акцыянэрам клюбу і адначасна выратавала яго ад банкруцтва. Каманда пачала сэзон пад назвай ЗАКСА. У 2016 годзе пачалася другая залатая сэрыя клюбу, цягам наступных чатырох гадоў ЗАКСА была пераможцам рэгулярнага сэзону і тройчы гуляла ў фінале лігі. За гэты час дружына таксама двойчы выйгравала Кубак Польшчы, а ў сэзоне 2017—2018 гадоў гуляла ў Фінале чатырох Лігі чэмпіёнаў. У 2021 годзе каманда ўпершыню ў гісторыі стала пераможцам Лігі чэмпіёнаў, паўтарыўшы гэты вынік яшчэ два разы запар.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads