Рэсовія Рэшаў (валейбольны клюб)
польскі валейбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэсовія (па-польску: Resovia) — польскі валейбольны клюб зь места Рэшава. Быў заснаваны ў 1937 годзе. Раней уваходзіў у структуру шматспартовага клюбу «Рэсовія», але з 2006 году функцыянуе асобна. Каманда выйграла чатыры чэмпіёнскія тытулы ў 1970-х гадах, а першы тытул у XXI стагодзьдзі быў здабыты ў 2012 годзе, што паклала канец дамінаваньню «Скры» ў Плюс-лізе, якое цягнулася сем сэзонаў запар.
Remove ads
Гісторыя
«Рэсовія» была заснавана ў 1937 годзе ў горадзе Рэшаве. Назва паходзіць ад лацінкай назвы места[1]. У 1969 годзе клюб упершыню трапіў у найвышэйшы дывізіён польскага валейболу.

1970-я гады былі самымі слыннымі ў доўгай гісторыі каманды. За гэты час «Рэсовія» пад кіраўніцтвам Яна Стшэльчыка і Ўладзіслава Палашэўскага дасягнула сваіх найбуйнейшых посьпехаў, здабыўшы перамогі ў чатырох чэмпіянатах Польшчы і яшчэ адзін раз узяўшы Кубак Польшчы. У сэзоне 1972—1973 гадоў «Рэсовія» стала ўладальнікам срэбраных мэдалёў Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў. Шматлікія гульцы той каманды стала прыцягваліся да складу зборнай Польшчы, якая ў той час была алімпійскім чэмпіёнам і чэмпіёнам сьвету[2]. У наступныя гады клюб таксама здолеў выйграць два Кубкі Польшчы ў 1983 і 1987 гадах, перш чым вылецець зь лігі у 1991 годзе.
Вярнуцца ў эліту каманда здолела толькі ў 2004 годзе. У 2006 годзе з спонсарскіх чыньнікаў клюб зьмяніў назву на «Асэка Рэсовія». У 2009 годзе дружына здабыла срэбра, а ў наступным годзе бронзу айчыннага першынства. Па сэзоне 2010—2011 гадоў Любамір Травіца пакінуў каманду, і новым галоўным трэнэрам на наступныя шэсьць гадоў стаў Анджэй Коваль[3]. Посьпехаў чакаць доўга не давялося, бо ўжо паводле вынікаў сэзону «Рэсовія» спыніла чэмпіёнскі шлях «Скры» і ўпершыню за 37 гадоў стала чэмпіёнам краіны. Праз год рэшаўцы зноў сьвяткавалі перамогу ў лізе, выгуляўшы ў вырашальных матчах клюб ЗАКСА. У 2015 годзе «Рэсовія» трапіла ў Фінал чатырох Лігі чэмпіёнаў, дзе ўпершыню ў гісторыі спаборніцтваў дзьве польскія каманды згулялі ў паўфінале[4]. 28 сакавіка «Рэсовія» перамагла «Скру» зь лікам 3:0, але ў фінале саступіла расейскаму «Зэніту» з тым жа лікам 0:3[5]. Тым ня менш, у той сэзон каманда ў сёмы раз стала пераможцам польскага чэмпіянату[6]. Праз год «Рэсовія» таксама спаборнічала ў Фінале чатырох Лігі чэмпіёнаў, які праходзіў на Таўран Арэне ў Кракаве, але там польскія валейбалісты былі чацьвертымі. У наступныя гады, у тым ліку, пасьля адыходу Коваля, вынікі каманды пагоршыліся. У 2020 годзе «Рэсовія» нават фінішавала на 13-м месцы ў Плюс-лізе, выйграўшы толькі 7 з 24 матчаў і ледзь пазьбегнуўшы вылету[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads