Група Азоты

хімічнае прадпрыемства Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Група Азоты
Remove ads

«Група Азоты» — хімічнае прадпрыемства Польшчы, заснаванае ў 1927 годзе ў якасьці «Дзяржаўнага заводу азотных злучэньняў» пад Тарнавам.

Хуткія факты Тып, Лістынг на біржы ...

На 2024 год была найбольшым вытворцам угнаеньняў у Польшчы і адным з найбольшых хімічных прадпрыемстваў у Эўропе. Холдынг улучаў даччыныя прадпрыемствы: «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва), «Паліцкія хімічныя заводы» (Заходнепаморскае ваяводзтва) і «Кяндзежынскія азотныя заводы» (Апольскае ваяводзтва). У 2018 годзе набылі нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія). «Група Азоты» займала 2-е месца ў Эўразьвязе па вытворчасьці азотных і шматскладовых угнаеньняў, а таксама вырабляла мэлямін, поліаміды, оксасьпірты, плястыфікатары і тытанавыя бялілы. Ад 30 чэрвеня 2008 году паямі прадпрыемства гандлявалі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, у тым ліку ў складзе 9 індэксаў гэтай біржы. У лютым 2013 году прадрыемства ўлучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). «Група Азоты» мела звыш 50 даччыных прадпрыемстваў за мяжой для збыту ў больш як 100 краінах. Налічвала каля 15 000 супрацоўнікаў[5]. Сярод іншага, выпускалі капраляктам і будаўнічую плястмасу. Урэшце, прадпрыемства было найбольшым пастаўніком аміяку і фосфарнай кісьлі ў Польшчы[6].

Remove ads

Будова

Thumb
Азотны завод у Тарнаве (2021 год)

На 2024 год «Група Азоты» ўлучала наступныя даччыныя прадпрыемствы:

Remove ads

Вырабы

Thumb
«Пулаўскія азотныя заводы» (2004 год)

На 2024 год «Група Азоты» вырабляла:

  • угнаеньні — азоцістыя, азотна-серкавыя, двухскладовыя, шматскладовыя, серкавыя, арашальныя (для паліву) і арганічна-мінэральныя[8];
  • плястмасу з поліаміду, поліпрапілену і полібутылтэрэфталяту (ПБТ)[9];
  • біяраскладальныя палімэры — тэрмаплястычны крухмал, кампазыцыі для экструзіі плёнкі і ін'екцыйнай апрацоўкі[10];
  • плястыкавыя ніткі для трохвымернага друку — мадэлявальныя, антыбактэрыяльныя і тэхнічныя[11];
  • поліялефіны — цеплаўстойлівы, ударны і сьлізгальны поліпрапілен[12];
  • плястмасавыя вырабы — поліамідныя абалонкі і трубкі[13];
  • оксасьпірты — альдэгіды, этылгексаноль і плястыфікатары[14];
  • пігмэнты з тытанавых бялілаў — 9 гатункаў з рутылу для лакафарбавай і харчовай прамысловасьці[15];
  • прамысловыя хімікаты — сухі лёд у гранулах і кавалках (цьвёрды вуглягіслы газ), каталізатары, перакіс вадароду, неарганічныя хімікаты (аміяк, нашатырны сьпірт, нітрат натру, сульфат жалеза, азотная, фосфарная і серкавая кісьлі), арганічныя хімікаты (масьляныя альдэгіды, цыклагексаноль, капраляктам, мэлямін і мачавіна), звадкаваны вуглякіслы газ і сьціснуты вадарод[16];
  • серку — грануляваную, молатую, нераспушчальную і вадкую[17];
  • плёнку — каляровую, садовую, нізкай шчыльнасьці, ахоўную, стужкавую і пакетную, у тым ліку мяшкі для для сьмецьця[18];
  • харчовыя хімікатынітрат калю (Е252), дыяксыд крэмну (Е551), трыполіфасфат натру (Е451) і бікарбанат амону (Е503)[19].
Remove ads

Уласьнікі

Thumb
«Паліцкія хімічныя заводы» (2022 год)

На 2024 год асноўнымі ўласьнікамі «Групы Азоты» былі:

Мінуўшчына

Thumb
«Дзяржаўны завод азотных злучэньняў» у Мосьціцах (1939 год)

У 1927 годзе на прапанову польскага прэзыдэнта Ігнацыя Масьціцкага ўрад Польскай Рэспублікі заснаваў «Дзяржаўны завод азотных злучэньняў» у Мосьціцах пад Тарнавам[3]. Завод запусьцілі ў студзені 1930 году на 670 гектарах, якія набылі ў князя Рамана Сангушкі за 210 000 злотых. На 1935 год завод наймаў 3200 чалавек.

Thumb
Станіслаў Апалка — кіраўнік заводу ў 1958—1978 гадох

У 1991 годзе Міністэрства скарбу Польшчы пераўтварыла «Азотны завод у Тарнаве» ў акцыйнае таварыства. У 2005 годзе 80 % паёў прадпрыемства перадалі «Нафце Польшчы». 30 чэрвеня 2008 году «Азотны завод у Тарнаве» разьмясьціў свае паі на Біржы каштоўных папераў у Варшаве, дзе тыя трапілі ў 9 біржавых індэксаў[5].

У 2010 годзе набылі нямецкі завод поліамідаў «Унілон Палімэры» (зямля Брандэнбург), а таксама 52,5 % паёў «Кяндзежынскіх азотных заводаў» (Апольскае ваяводзтва). У 2011 годзе дакупілі 41 % «Кяндзежынскіх азотных заводаў». У жніўні 2011 году набылі 66 % паёў «Паліцкіх хімічных заводаў» (Заходнепаморскае ваяводзтва), а ў 2012-м — «Пулаўскія азотныя заводы» (Люблінскае ваяводзтва). У лютым 2013 году прадпрыемства, якое ў красавіку перайменавалі ў «Групу Азоты», улучылі ў амэрыканскі індэкс разьвіцьцёвых рынкаў ад «Морган-Стэнлі Міжнародны капітал» (Нью-Ёрк), а ў верасьні 2018 году — у ангельскі індэкс ад «ФЧФБ Расэл» (Вялікі Лёндан). У 2018 годзе «Група Азоты» набыла нямецкага вытворцу ўгнаеньняў «Компо Экспэрт» (зямля Паўночны Райн — Вэстфалія), які меў замежныя прадстаўніцтвы ў 20 краінах, у тым ліку ў Індыі і Кітаі, Паўднёвай Афрыцы і Эгіпце, Аргентыне і Бразыліі, ЗША і Мэксыцы[5].

Кіраўнікі

Thumb
Яўген Квяткоўскі — кіраўнік заводу ў 1930—1933 гадох
  • Тадэвуш Зьвіслоцкі (1927—1929)
  • Яўген Квяткоўскі (1930—1933)
  • Чэслаў Бэнэдэк (1936—1939)
  • Станіслаў Жучкевіч (1945—1946)
  • Гуга Тшэбіцкі (1946)
  • Ёзэф Шыманскі (1946—1948)
  • Станіслаў Анёл (1948—1951)
  • Станіслаў Лаў (1951—1952)
  • Мечыслаў Голаб (1952)
  • Генрык Гладэцкі (1953—1958)
  • Станіслаў Апалка (1958—1978)
  • Ежы Пузікоўскі (1978—1988)
  • Анжэй Кашня (1988—1994)
  • Станіслаў Мацейчык (1994—1999)
  • Антоні Барвач (1999—2001)
  • Рышард Сьцігала (2001—2006)
  • Яраслаў Жаляндоўскі (2006)
  • Яраслаў Віта (2006—2008)
  • Ежы Марціняк (2008—2013)
  • Павал Ярчэўскі (2013—2016)
  • Марыюш Бобэр (люты—сьнежнь 2016)
  • Войцех Вардацкі (2016—2020)
  • Томаш Гінц (2020—2024)
  • Адам Ляшкевіч (ад 20 сакавіка 2024 году)
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads