Забалаць (Эйгердаўскі сельсавет)
вёска ў Эйгердаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забалаць — колішняе мястэчка, цяпер вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці на мяжы зь Летувой. Забалаць ўваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе — 4 двары, 17 жыхароў, 12 дзесяцін зямлі[1].
За часам міжваеннай Польшчы ўваходзіла ў Лідзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. Сядзіба гміны Забалаць[2]. У 1921 годзе мясцовасьць налічвала 258 дыхароў[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР.
3 12 сьнежня 1940 г. вёска (7 двароў, 35 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 1950 г. у калгасе «Сьцяг камунізму». 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. 3 29 красавіка 1960 г. у Даўгердзіскім сельсавеце, з 15 траўня 1963 г. у Юрацішкаўскім пасялковым савеце, з 13 студзеня 1965 г. зноў у Такарышкаўскім, з 15 верасьня 1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 26 жыхароў. У 1999 г. 8 двароў, 27 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads