Забалоцьце (гміна Нурэц-Станцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забало́цьце (па-польску: Zabłocie, па-падляску: Zábołotie[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.

Хуткія факты
Remove ads

Насельніцтва

Жыхары вёскі этнічныя каталікі і палякі(парафія Сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) ды беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах).

Гісторыя

Першы фальварак быў заснаваны тут у першай палове 17 ст. у мяжах паканеўскай каралеўскай уласнасьці. Толькі пасьля 1792 г. маёнтак апынуўся ў прыватных руках - сьпярша пражывала тут Фэліцыянна Кужэнецкая (яна заснавала сядзібу з паркам), пасьля Вільчэўскія (уладальнікі невяліага маёнтку Максімоўшчына)[3]. У міжваенны пэрыяд Забалоцьце прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 112 чалавек у фальварку (93 каталікоў, 8 праваслаўных і 1 габрэй; палякамі было запісаных 103 жыхароў, 7 беларусамі, 1 жыдом і 1 расейцам) ды 155 чалавек у вёсцы (134 праваслаўных, 12 каталікоў і 9 габрэяў; палякамі было запісаныя 91, беларусамі 64)[4]. Да 1939 г. маёнткам уладалі Віслоцкія[3].

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads