Забастоўка ў Белавескай пушчы (1932—1933)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Забасто́ўка ў Белаве́скай пу́шчы — забастоўка ў Пружанскім павеце Палескага ваяводзтва, якая доўжылася з 15 кастрычніка 1932[1] да сярэдзіны лютага 1933. Адна з найбольш масавых забастовак на акупаванай палякамі тэрыторыі Беларусі[2]: удзел у ёй узялі лесарубы і вазакі[3] 17 вёсак; іх падтрымалі працаўнікі тартакоў і сяляне больш як 40 вёсак Пружанскага павету. Агульная колькасьць удзельнікаў паўстаньня ацэньваецца ў 7 тысячаў чалавек.
Больш за 100 удзельнікаў забастоўкі былі арыштаваныя[1]. Аднак урэшце дырэкцыя дзяржаўных лясоў вымушаная была задаволіць патрабаваньні пратэстоўцаў[4]. Заработак быў падвышаны на 50—70% і гарантаванае лекаваньне за кошт дзяржавы ў выпадку цяжкіх хваробаў і калецтваў[5].
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads